Грамадства11

Падаткавікі патлумачылі, чаму хадзілі па агенцтвах нерухомасці

Па словах намесніка міністра па падатках і зборах Уладзіміра Муквіча, дзякуючы дзеянням сілавікоў, у першую чаргу КДБ, у Беларусі былі выкрытыя сур'ёзныя і сістэматычныя выпадкі неаплаты падаткаў з боку рыэлтарскіх кампаній. Яны, паводле тлумачэнняў чыноўніка падчас прэс-канферэнцыі, хавалі даходы і падатковую базу, недаплачваючы грошы ў бюджэт.

На гэты момант МНС ужо праводзіць тры праверкі, а шэраг яшчэ плануецца. Некаторыя кампаніі, як адзначыў Муквіч, самі пайшлі на выпраўленне парушэнняў, але «знаходзяцца і тыя, хто лічыць, што дзяржава не зможа даказаць іх вінаватасць».

Намеснік міністра таксама адзначыў выяўленыя парушэнні ў іншых сферах:

  • Таксі: каля 1800 перавозчыкаў трапілі пад увагу падаткавікоў, хоць усяго ў рэестры каля 5000 суб’ектаў. Паводле ацэнак, сума ўхілення ад падаткаў перавысіла 100 мільёнаў рублёў. Праведзеныя 764 адміністрацыйныя працэсы, арыштавана 38 аўтамабіляў, а сума ўтоенай выручкі склала 2,8 мільёна рублёў.
  • Медыцынскія паслугі: выяўлена ўтоеная выручка на 10 мільёнаў рублёў.
  • Гульнявы бізнэс: з пачатку 2025 года выяўлена больш за 30 парушэнняў, вінаватыя прыцягнуты да адказнасці. Адна кампанія страціла ліцэнзію за нявыплату падаткаў.

Нагадаем, што яшчэ ў красавіку 2025 года ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў агенцтвах нерухомасці: былі затрыманні, у тым ліку кіраўнікоў. А 12 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон аб рыэлтарскай дзейнасці, які ліквідуе інстытут агентаў па аперацыях з нерухомасцю.

Каментары1

  • даведка
    12.06.2025
    КГБ не способен сам ничего выявлять, поэтому выявляют другие ведомства, а гэбисты просто проводят иногда задержания по их материалам и ведут дела с привлечением более компетентных следователей из Следственного комитета.
    Даже с учётом того, что КГБ раньше активно набирал себе кадры в налоговой.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ65

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

Беларус выратаваў у Польшчы жанчыну, што танула ў ледзяной вадзе2

Іран пачынае «пасеў аблокаў», каб змагацца з наступствамі самай сухой восені за апошнія 50 гадоў1

Пад Мінскам пачалі будаваць дом з 18‑метровымі студыямі. Цэны стартуюць ад 35 тысяч даляраў2

Чыноўнікі пракаментавалі нашумелую навіну пра бальніцу ў Гомельскай вобласці. Кажуць, што не закрылі — проста перанеслі на 30 км2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць