Мова1515

Мова наша. Прыступная дарога, тупкая сцежка

А я кагадзе вярнуўся з сяла. На маю думку, кожнаму беларускамоўнаму чалавеку канечне трэба раз на нейкую пару паехаць на вёску, каб выкупацца ў стыхіі жывога слова. Такія вандроўкі жывяць мову лепей за ўсякія курсы, кнігі ды слоўнікі. Вось і мне прыпомніліся жывыя цёплыя слоўцы, якія так хораша аздабляюць і вызваляюць нам думкі.

«Некалі людзі нарабілі былі тутака такіх харошых, гладзенькіх, тупкіх сцежачак, — расказвала цётка Маня, — А цяпер яно ўжо ўсё вышаём пазаростала ды няма як прайсці».

«А як дарогу пяском пасыпалі, та прыступней стала хадзіць».

Гэтыя выразы: «тупкая сцежка», «прыступная дарога» — абазначаюць нейкую выгоду ісці, стан дарогі. Тлумачальны слоўнік (а ён, на шчасце, фіксуе гэтыя мілыя сэрцу словы) падае такі прыклад з мовы пісьменнікаў:

Перад самай вёскай Тышкевіч загадаў людзям разгарнуцца ланцужком. Снег пад гарой мелкі, ісці было прыступна. Асіпенка.

Ісці па ямах босай было мякка і прыступна. Іван Пташнікаў, «Тартак».

Мы бачым, што «прыступна» значыць «выгодна ісці», па-расейску кажуць на гэта «удобно для ходьбы». Бачыце, цэлы іхні выраз у адным нашым ёмкім і трапным слове.

А «тупкі», «тупка»? Гэта, калі дарога або грунт добра зроблены, прытаптаны, гладзенькі.

Тупкая сцежка тчэцца ў алешніку, стрэміцца паўз адзінокія хутары… Віктар Гардзей, «Бедна Басота».

Багун спаў, а калі калёсы рэзка павярнулі і Лазунок, адчуўшы тупкі бальшак, паехаў жвавей, ачнуўся… Вінцэсь Мудроў «Багун».

Я вельмі люблю вузкія сцяжынкі. Асабліва калі людзі вытоптваюць іх насуперак усім «горадабудаўнічым» і «добраўпарадкавальніцкім» планам нашых заўсёды сур’ёзных чыноўнікаў. Можа прыйдзе калі тая пара, калі і нашая дзяржава пачне хадзіць тупкімі, гладзенькімі сцежачкамі нашых добрых, працавітых людзей.

Каментары15

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Усе навіны →
Усе навіны

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы4

З-за расійскіх глушылак амаль 123 тысячы авіярэйсаў сутыкнуліся з праблемамі ў навігацыі3

KFC запусціла сваю службу дастаўкі

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі10

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах2

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі12

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху7

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць