Свет1212

У Кіеве «батальённае брацтва» пратэстуе каля Адміністрацыі прэзідэнта

Актывісты прарваліся праз шлагбаўм, кардон міліцыі і спрабуюць патрапіць у канферэнц-залу.

Пратэст ініцыятыўных байцоў-добраахвотнікаў не абмежаваўся мітынгам ля Генеральнай пракуратуры Украіны. Сваё абурэнне станам сілавых структур яны адправіліся выказваць пад Адміністрацыю прэзідэнта. Аднак тут не абышлося млявым размахваннем сцягамі —мітынгоўцы імкнуцца трапіць у будынак

Удзельнікі акцыі патрабуюць ўвядзення ваеннага становішча, настойваюць на адстаўцы кіраўніцтва усяго сілавога блока.

Галоўны аргумент: з-за яго непісьменных, на думку мітынгоўцаў, дзеянняў войска не выйграе вайну, а рэгулярна губляе велізарную колькасць вайскоўцаў.

Акрамя таго, адным з патрабаванняў з'яўляецца вывад з раёна Дэбальцава 25-га батальёна «Кіеўская Русь» узброеных сіл Украіны. Прадстаўнікі «Саюза маці» паведамілі, што іх сыны ўжо некалькі сутак не выходзяць на сувязь.

Людзі патрабуюць доступу ў канферэнц-залу адміністрацыі і выхаду ў жывы эфір тэлебачання. Яны ўжо прарвалі першы кардон міліцыі і імкнуцца трапіць у канферэнц-залу. Сілавая абарона ля будынка ўзмацнілася.

Пры гэтым у МУС паведамляе, што колькасць удзельнікаў акцыі складае каля 50 чалавек і мітынг санкцыянаваны.

У ім удзельнічае нядаўна створанае «Батальённае брацтва», якое складаецца з актывістаў розных добраахвотніцкай батальёнаў.

Сам Пятро Парашэнка сёння знаходзіцца ў Харкаве, дзе прадстаўляе новую адміністрацыю.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам5

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць