Грамадства2020

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку

Каб не падстаўляць суразмоўцу, «Еўрарадыё» пагутарыла з татам зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай Артурам Бялевічам ад імя журналіста, не ўдакладняючы якога выдання.

Анжаліка Мельнікава

— Ці не з'яўлялася Анжаліка? Можа, ёсць нейкія навіны пра яе?

— Не, нічога. Што ў інтэрнэце чытаў, то і ўсё.

— Што, наогул ніякіх навін ад яе за ўвесь гэты час не было?

— Не, зусім ніякіх. Апошні раз асабіста размаўляў у лютым.

— І што вы робіце? Вы яе шукаеце як-небудзь?

— Ды як шукаць? Што тут? Ужо не ведаеш, куды звяртацца. А маці яе тэлефанавалі? [Артур Бялевіч з маці Анжалікі Аксанай Саўчанка ў разводзе. — Рэд.]

 Тэлефанавалі, не можам дазваніцца. 

— Ну ясна, ну не ведаю… Куды ж тут звернешся… 

 А вы самі баіцеся звяртацца ў нейкія беларускія органы

— Справа не ў тым, ці баішся. Яны скажуць, што муж нават… я не ведаю, калі муж не падаваў [заяву], то, можа, яе наогул няма ў Беларусі. 

 Ну як гэта… Сваячка знікае….

— Я з Аксанай, з маці гаварыў — казала, што ўсё нармальна. Але гэта было, праўда, тыдні два таму ці тры, дзесьці так. Сказала, здаецца, што ўсё нармальна, а што нармальна?..

— Мы чыталі, што ў яе быццам там быў малады чалавек, які аказаўся ці то агентам, ці кім… 

— Ну гэта і я чытаў. 

 А яна вам нічога не расказвала пра сваё новае асабістае жыццё, што яна кудысьці збіраецца ехаць? 

— Ну, я ведаю, што яна з ім адпачывала дзесьці, можа, у Дубаі ці дзе. Расказвала, але больш нічога не ведаю. Бо гэта было даўно. 

 Ці ведалі вы, што ў яе ёсць сябар

— Ну ведаў…

 Але маці не казала, што выходзіла з ёй на сувязь? 

— Не. Сказала, што ўсё нармальна. 

 Дзіўна, насамрэч, што ўсе такія спакойныя, калі знікае чалавек. 

— Ну так… 

 А што кажа Андрэй

— Я яго не бачыў, не ведаю.

 А дзеці цяпер у Нясвіжы знаходзяцца

— Не, дзеці ў Мінску. 

 Андрэй у Мінск пераехаў

— Ну там быў ён, дзяцей туды завозіў, а цяпер не ведаю дзе.

 А дзеці з кім у Мінску

— А дзеці там з яго маці, я так разумею. Ну вось усё, што я ведаю. 

Па парадзе Артура Бялевіча «Еўрарадыё» некалькі разоў спрабавала датэлефанавацца да маці Анжалікі Мельнікавай, але тая ці скідала званок, ці проста не падымала. Не рэагуе на званок і Андрэй (экс-муж Анжалікі Мельнікавай). 

Датэлефанаваліся журналісты «Еўрарадыё» толькі да Аляксандра Мельнікава, бацькі Андрэя, але той з імі размаўляць не стаў.

Каментары20

  • Filipp
    27.05.2025
    Шкада бацьку, вось так не ведаць што з тваім дзецём. Адно добрае, што хутчэй за ўсё жывая.
    Дзякуй журналістам за працу.
  • даведка
    27.05.2025
    По лысой стрижке и исхудалому виду мы поймём, если Анжелика была в СИЗО КГБ.
  • Лол
    27.05.2025
    1863, Гэта клювы момант, каторы дэманструе, што бацька пэўна жыве асобна і ведае столькі ж, колькі тутэйшыя каментатары. Калі маці Мельнікавай не падавала завявы, не мітусіцца і запэўнівае, што з дачкой на сувязі і ў той усё норм, то хутчэй за ўсё яно так і ёсць.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць