Свет11

Па кулі, што забіла на Майдане беларуса Жызнеўскага, праведзена 700 экспертызаў

Міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў распавёў журналістам 5 лютага падрабязнасці расследавання забойстваў на Майдане ў Кіеве ў студзені мінулага года.

«Зараз пра сітуацыю з «чорнай ротай» «Беркута», — распавёў Авакаў. — Яна такая: ёсць забітыя людзі — насупраць стаяла падраздзяленне «Беркута», якое страляла. Вызначыць, хто страляў, і чыёй куляй каго забіла — гэта вельмі складаная задача і экспертыза. Яны спалілі ўсе дакументы, каму якая выдавалася зброю. Некаторая зброя імі знішчана, частку яны спецыяльна перадалі ў Крым. У яго складзе [Беркута], умоўна кажучы, ёсць 20 чалавек. З іх 8 арыштавана, 10 — у бягах. Далей пачнуцца цяжкія экспертызы, якія пакажуць, з чыёй зброі быў забіты канкрэтны чалавек. Возьмем забойства Нігаяна, Жызнеўскага і Сеніка.

Іх забілі з помпавай стрэльбы, якая страляе гумавымі кулямі. Як гэта было зроблена: засунулі туды металічную кулю — і стрэлілі. Мы разумеем, што гэта, хутчэй за ўсё, «Форт-500», які знаходзіўся тады на ўзбраенні Унутраных войскаў.

Агледзелі ўсе гэтыя стрэльбы, выявілі, што металізацыя ў рулі ёсць у такой колькасці … Потым робіцца аналіз ствала і аналіз кулі…

Па кулі, што забіла Жызнеўскага, праведзена ўжо 700 экспертыз. І, хутчэй за ўсё, прыйдзецца правесці яшчэ паўтары тысячы, — зазначыў Авакаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА2

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць