Тэатр33

Шэсць фактаў з жыцця Генадзя Аўсяннікава

Да 80-годдзя свайго найстарэйшага акцёра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы праводзіць Юбілейный тыдзень, на працягу якога народны артыст Аўсяннікаў заняты ва ўсіх сямі спектаклях. I гэта ў восемдзесят гадоў! Ну, а мы вырашылі ўспомніць некалькі фактаў з жыцця любімага акцёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, узнагароджанага многімі ордэнамі і медалямі, сярод якіх і ордэн Францыска Скарыны, і прыз «Хрустальная Паўлінка», і прэмія прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне». Яго яркі талент выхаваў не адно пакаленне беларусаў.

1.
Аднойчы ў Маскве акцёра на некалькі гадзін пасялілі ў гасцініцы «Нацыяналь» — 500 даляраў у суткі за нумар. Акцёр пакутаваў: такая безгаспадарчасць! Маўляў, мог бы да вячэрняга цягніка і з чамаданчыкам у руках пахадзіць, а зэканомленыя грошы на добрую справу пусціць.

 2.
Дысцыплінаваны настолькі, што выходзіць да гледачоў нават тады, калі зубы баляць. I – сцэна лечыць зубны боль.

 3.
Пасля спектакля «Вечар», у якім артыст выконвае ролю Васіля, Генадзю Сцяпанавічу звычайна тэлефануюць і пішуць гледачы: «Дзякуй! Мы ў той жа вечар бацькам пабеглі тэлефанаваць».

 4.
Любімы афарызм акцёра Аўсяннікава, якім ён кіруецца ў творчасці: «Заўсёды трэба пакідаць зазор для сумневу».

5.
Самы знакаміты персанаж Генадзя Аўсяннікава – Цярэшка Калабок у «Трыбунале» Андрэя Макаёнка. Ён яго іграў 20 гадоў і выйшаў у гэтай ролі на сцэну 650 разоў, выпіў 1650 гранёных шклянак гарэлкі (вады), змяніў дзве жонкі і шэсць сыноў. А ў цэлым за гады службы ў Купалаўскім тэатры сыграў 80 роляў беларускага і замежнага рэпертуару.

6.
На радыё граў… крокі Леніна. У акцёра Малчанава, які агучваў правадыра, абутак быў на мяккай падэшве, а па тэксце значылася: «Ленін імкліва падыходзіць да трыбуны». Крокі адлюстроўваў Аўсяннікаў. А Павел Сцяпанавіч Малчанаў следам прамаўляў тэкст.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе4

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь2

Праз суботу пройдзе рэспубліканскі суботнік5

Лукашэнка: Годзе ўжо будаваць музеяў, дастаткова аднаго10

Кубракоў сабраў тэрміновую нараду з міліцэйскімі начальнікамі, каб разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС32

Беларускі комік перамог у польскім гумарыстычным тэлешоу16

Начальніца медчасткі калоніі ў Бабруйску, на якую скардзіліся палітвязні, пайшла на павышэнне4

Беларускія гарады запаланілі лісы. Што адбываецца?2

Гэты незвычайны аднапавярховік у райцэнтры пабудаваў знакаміты італьянскі архітэктар. Будынак можна купіць

Член Сейма Літвы: Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе4

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць