Грамадства66

Лукашэнка «не зусім разумее» ролю паслоў краін Эўразьвязу і ЗША ў Беларусі

Ён лічыць пазыцыю некаторых эўрапейскіх паслоў у дачыненьні да Беларусі парадаксальнай.

Аляксандр Лукашэнка лічыць пазіцыю некаторых еўрапейскіх паслоў у дачыненні да Беларусі парадаксальнай. Аб гэтым прэзідэнт заявіў 31 студзеня ў час сустрэчы з паслом Германіі ў Беларусі Гебхардтам Вайсам, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

А.Лукашэнка выказаў падзяку нямецкаму дыпламату за яго працу ў краіне, а таксама зазначыў: «Ведаю, што гэта сустрэча выкліча пэўнае незадавальненне ў некаторых вашых калег у Беларусі, але нам утойваць няма чаго. Удзячны за тую пазіцыю, якую вы займаеце. Ведаю, што вам нялёгка».

Як лічыць прэзідэнт, роля пасла ў краіне знаходжання — наладзіць нармальныя дружалюбныя адносіны сваёй краіны з дзяржавай знаходжання «насуперак усяму». «На вялікі жаль, у заходніх паслоў такога жадання няма», — заявіў ён. Паводле слоў А.Лукашэнкі, у прыватным парадку дыпламаты заўсёды шчыра выказваюцца ў падтрымку таго, што адбываецца ў Беларусі, але калі «мы чуем афіцыйныя заявы некаторых паслоў і бачым іх рэальныя дзеянні, становіцца вельмі сумна».

Прэзідэнт заявіў, што «не зусім разумее» ролю паслоў краін ЕС і ЗША і нават не хоча «гэтага ўтойваць». «Таму я іншым разам рэзка выказваюся, — патлумачыў ён. — Беларусь — суверэнная, незалежная дзяржава і з’яўляецца такой паўтара дзесятка гадоў, гэта таксама не мала. Тое, што мы стабільныя, і тое, што мы нікому ніякіх праблем не ствараем — ні суседзям, ні Германіі, ні Францыі, ні ЗША, — гэта факт. Дык што ім ад нас патрэбна?»

БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць