Грамадства2929

Таццяна Караткевіч: Хацелася б, каб прэзідэнцкія выбары прайшлі мірна, без арыштаў, без нападаў, без турмы

«Я б вельмі хацела, каб прэзідэнцкія выбары 2015 года прайшлі мірна, без арыштаў, без нападаў, без турмы», — заявіла актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якую арганізацыя плануе вылучыць кандыдатам у прэзідэнты. 

«Мы будзем выкарыстоўваць легальныя магчымасці ўдзелу ў выбарах. Будзем рабіць усё, каб было мірна. Трэнд да перамен ёсць, людзі жадаюць зрухаў, але важна, як яны будуць праходзіць», — сказала Караткевіч. 

Яна адзначыла, што, як любы нармальны чалавек, баіцца розных рэчаў. «Зразумела, што ніхто не хацеў бы апынуцца ў турме. Але мяне рухае наперад тое, што я лічу сябе неабыякавым чалавекам. Мне не абыякавая тая праца, якую мы робім кожны дзень, мне важна выкладаць інтарэсы людзей, якія ўжо даверыліся ідэі «Народнага рэферэндуму», — заявіла Караткевіч. 

Намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў спадзяецца, што выбарчая кампанія не пойдзе паводле сцэнарыя прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. «Мы не ставім наперадзе сябе жанчыну, мы ідзем усе разам. Раней мы не думалі пра гэта (жорсткі разгон Плошчы і крымінальныя тэрміны кандыдатам у прэзідэнты), цяпер — думаем, у гэтым розніца», — падкрэсліў ён. 

Паводле слоў Дзмітрыева, на цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах, «магчыма, будзе мяняцца тактыка», а стратэгія ўжо змяняецца. «Мы пачалі падрыхтоўку да выбараў так ці інакш з 2013 года, калі абвясцілі стратэгію «Народнага рэферэндуму». У нас ёсць каманда, здольная збіраць подпісы, чаго няма ў іншых, у нас ёсць вядомасць новага брэнду — мірных перамен. Мы ўлічваем гэтыя фактары», — адзначыў палітык. 

Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 20 лістапада. Найбольш верагоднай датай іх правядзення ў ЦВК назвалі 15 лістапада. 

«Гавары праўду» прапануе вылучыць Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты ад праекта «Народны рэферэндум» (ён аб'ядноўвае «Гавары праўду», Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), Партыю БНФ і рух «За Свабоду»). Рашэнне падтрымаць кандыдатуру Караткевіч ужо прыняла палітычная камісія Партыі БНФ. БСДП (Грамада) і рух «За Свабоду» ў гэтым пытанні пакуль не вызначыліся.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць9

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю99

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць