Грамадства22

Мінскія ўлады дазволілі правядзенне «Чарнобыльскага шляху»

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне 26 красавіка акцыі «Чарнобыльскі шлях», паведаміў адзін з ініцыятараў мерапрыемства старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. 

Заяўнікі акцыі — Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і актывіст руху салідарнасці «Разам» Ілья Дабратвор — былі праінфармаваныя пра адпаведнае рашэнне 17 красавіка ў Мінгарвыканкаме. 

Янукевіч зазначыў, што ўлады крыху скарэктавалі час правядзення акцыі, скараціўшы ўдвая час збору яе ўдзельнікаў. Такім чынам, «Чарнобыльскі шлях» дазволены ў наступным фармаце: збор каля кінатэатра «Кастрычнік» з 14.00 да 14.30, шэсце да 16 гадзін па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых», размешчанай побач з паркам Дружбы Народаў. 

Мітынг сёлета ініцыятары акцыі вырашылі не праводзіць. Такое рашэнне арганізатары растлумачылі тым, што ў мінулыя гады міліцыя не дазваляла праносіць на мітынг гукаўзмацняльную апаратуру, а само месца правядзення мітынгу было абгароджанае, і не ўсе ўдзельнікі мерапрыемства жадалі праходзіць працэдуру надгляду. 

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе памёр 71-гадовы мужчына. Яго сын, зборшчык подпісаў за Цапкалу, кажа, што бацьку закатавалі да смерці. Ці так гэта?3

Затрыманых у Азербайджане супрацоўнікаў «Спутніка» адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе3

Суд ва Украіне ўпершыню прызнаў шлюб паміж двума мужчынамі15

У Беларусі — першая рэкордная спёка ў гэтым годзе3

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій9

Пуцін заявіў, што правядзе тэлефонную размову з Трампам1

У акупаваным Луганску ўзарвалі былога мэра-калабаранта5

У «Мінск-Свеце» пачалі прадаваць двухузроўневыя кватэры. Каб купіць, трэба салідныя грошы5

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць