Меркаванні11

Якаснае нядоўгае жыцьцё

Я не глядзеў навагодні выступ Лукашэнкі па тэлебачаньні, але калі ён сваю прамову чытаў на беларускай мове, то я гатовы зьесьці свой артыкул разам з газэтай, у якой яго надрукуюць.

Водгук на артыкул Віталя Сіліцкага «Паненка NEW»

Я не глядзеў навагодні выступ Лукашэнкі па тэлебачаньні, але калі ён сваю прамову чытаў на беларускай мове, то я гатовы зьесьці свой артыкул разам з газэтай, у якой яго надрукуюць.

«Відавочна, што ўлада імкнецца знайсьці новыя сродкі самалегітымізацыі і перафарматаваць свае стасункі з грамадзтвам…». Але спадар Сіліцкі, хутчэй, выказвае свае чаканьні, чым робіць лягічныя высновы з чарговай прамовы Лукашэнкі. Чаму я ўсумніўся ў высновах спадара Сіліцкага? Таму што, даруйце паўтор словаў аўтара, — «рыторыка і практыка — дзьве розныя рэчы».

Размова ня можа ісьці пра навязваньні «ўласнай вэрсіі «нацыянальнага» і «дыскрэдытацыі беларускага нацыяналізму». Размова ідзе пра вырошчваньне з насельніцтва, якое пражывае на беларускай тэрыторыі, новай гістарычнай супольнасьці, якая будзе агучваць інтарэсы нацыі (працаваць на выжываньне той нацыі). Той нацыі, на мове якой яна будзе размаўляць.

Таму «нацыянальны дыскурс» так і застаецца ворагам, якога зьнішчаюць, але новым чынам — падменай і падманам. А словы: «Мы — нацыя», «адзінай, згуртаванай нацыяй», «энэргічнай, моцнай духам» — гэта той самы стары прыёмчык перакананьня легкавернага насельніцтва.

Уяўляеце, якая мы нацыя, калі прадстаўляем інтарэсы суседняй дзяржавы. Вы калі‑небудзь адстойвалі ў сваёй сям’і інтарэсы суседзкай жонкі? І якая «згуртаваная» сям’я ў вас выйдзе, калі вы гэта пачняце рабіць.

Згодны, што прага новых якасьцяў жыцьця (панагледзеліся, паначыталіся) у сучаснай Беларусі спрычыняе канфлікты са старым ладам і з правіламі гульні. Пад новымі якасьцямі жыцьця сёньня насельніцтва Беларусі разумее павелічэньне памеру ўласнасьці, новыя паслугі, якасьць жытла і тавараў. А тое, што, здабываючы гэтыя матэрыяльныя каштоўнасьці, яно значна скарачае сваё жыць¬цё (зьніжае жыцьцяздольнасьць), ня лічыцца зьніжэньнем якасьці жыцьця. Жыцьцё можа быць якасным, але нядоўгім (як у бройлера).

Падаўжэньне жыцьця людзей ня ўпісваецца ў эканамічную мадэль, якую ён сіліцца захаваць і якая зьяўляецца гарантыяй дзейнай улады. Для рэжыму нават лепш, калі людзі паміраюць, так і не зразумеўшы, чаго яны жылі і як павінныя жыць іхныя дзеці. Так прасьцей і лягчэй кіраваць. Вядома, пра пэнсійную сыстэму ня трэба клапаціцца, заадно мэдыцына будзе вымагаць менш выдаткаў. Для тых, хто пры ўладзе, адно дрэнна, што жывуць яны і іхныя дзеці не даўжэй за звычайных беларусаў.

Таму ёсьць адна надзея — на тое, што захочуць яны жыць даўжэй і пачнуць Бога пра гэта прасіць. А як гэта пачнецца, то, можа, даведаюцца, як Бог у Бабілёне людзей розуму вучыў. Менавіта так, гэта я зноў пра беларускую мову. Бог яе менавіта там нам даў, дзеля нашага беларускага выжываньня. Можа, ім раптоўна расхочацца саюзную «вежу» будаваць — марнаваць сваё жыцьцё і нашыя грошы. Вось тады, шаноўны спадар Віталь, і адкрыецца прастор для якасна новых грамадзкіх запатрабаваньняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю39

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне6

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць