Навука і тэхналогіі22

Apple распрацавала замену пошуку Google?

Applebot умее тое ж, што робаты Google і «Яндэкс». Але невядома, навошта.

Карыкатура: seopticum.com

Кампанія Apple распавяла пра свайго пошукавага робата Applebot, што ўжо выкарыстоўваецца як мінімум у галасавым асістэнце Siri і пошукавіку OS X Spotlight. Старонка з’явілася яшчэ ў лютым, але была дапоўненая падрабязным апісаннем толькі 5 мая.

Па змоўчванні Applebot дзейнічае так жа, як і робат Google, калі адміністратар сайта не прапісаў для яго асобныя ўмовы ў файле robots.txt.

Інфармацыя пра Applebot прызначаная для распрацоўшчыкаў сайтаў і сама па сабе не сведчыць аб стварэнні Apple уласнага інтэрнэт-пошукавіка.

Siri звычайна выкарыстоўвае пошук Microsoft Bing і Wolfram Alpha, разважае 9to5mac. Прычыны распрацоўкі ўласнага пошукавага робата невядомыя. На думку рэдактара выдання, робат распрацаваны хутчэй для падтрымкі іншых пошукавых сістэм і ўдасканалення выдачы Siri ці Spotlight.

Чуткі пра распрацоўку уласнага пошуку Apple з’явіліся ў пачатку 2015 года, калі кампанія спачатку выставіла аб’яву аб пошуку кіраўніка каманды навукоўцаў, распрацоўшчыкаў і аналітыкаў, што займаецца рэлевантнасцю пошуку, а затым дадала яшчэ тры «пошукавых» вакансіі.

Пошук Google цесна звязаны з асноўнай крыніцай прыбытку Google — рэкламай. У 2014 годзе выручка ад рэкламы склала 59 млрд даляраў. З’яўленне моцнага канкурэнта на пошукавым рынку можа пахіснуць пазіцыі Google і на рынку рэкламы.

Аднойчы Apple ўжо адважвалася з нуля ствараць канкурэнта развітаму прадукту Google: у 2012 годзе кампанія прадставіла картаграфічны сэрвіс Apple Maps.

У першыя месяцы існавання сэрвіс жорстка крытыкаваўся за недасканаласць. Напрыклад, ён ператварыў віленскі аэрапорт у «вясёлыя горкі» — такія карцінкі карыстальнікі назіралі па ўсім свеце. З цягам часу памылкі выпраўляліся, а крытыкі станавілася менш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі12

У Nvidia праблема: занадта шмат грошай3

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару29

Віктар Каліна заявіў, што ніколі не называў Лукашэнку тараканам13

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку78

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць