Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Сярод прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» стануць даражэйшымі на 10 капеек некаторыя віды цыгарэт Dove — Click Purple Moon і Click Tropical Sun.
У лінейцы прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест» вырастуць цэны цыгарэт «Карона стыль» (на 15 капеек) і «Карона Блакітная Super Slims» (на 35 капеек).
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы раз на месяц.
Каментары