Расійскі Су-34 кашмарыў Запарожжа кіраванымі авіябомбамі. Лётчык загінуў.
Расійскі абазнаны z-канал Fighterbomber, які піша пра авіяцыю, апублікаваў пост, які пацвярджае інфармацыю УСУ пра збіццё Су-34.

Як вынікае с допісу, расійскі лётчык загінуў.
Сёння УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам.
Каля 04:00 25 верасня на Запарожскім кірунку быў збіты расійскі самалёт Су-34, які здзяйсняў атакі па горадзе Запарожжа з прымяненнем кіраваных авіябомбаў, паведамілі Паветраныя сілы УСУ.
Каментары