Афіша22

«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг для спектакля «Браніслаў Тарашкевіч»

Кастынг будзе адбывацца тры дні — 6, 13 і 15 мая а 19.00 у памяшканні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Адзіная ўмова кастынгу — гэта добрае валоданне беларускай мовай і зацікаўленасць у пастаноўцы спектаклю.

Спектакль «Браніслаў Тарашкевіч» прысвечаны выдатнаму навукоўцу і мовазнаўцу. Асноўнай мэтай спектаклю з’яўляецца прыцягненне ўвагі да Браніслава Тарашкевіча — стваральніка беларускай граматыкі.

Усё што мы ведаем пра ягоную асобу, гэта тое, што Тарашкевіч стварыў беларускую граматыку, але пра ягоны жыццёвы лёс нічога амаль невядома, таму мы лічым, што варта выправіць гэтую сітуацыю.

Спектакль распавядае пра цяжкі лёс Браніслава Тарашкевіча, пра ягоную барацьбу за беларускую мову і родную краіну. Гэтая тэма з’яўляецца звышактуальнай у наш час. Праект дасць разуменне, што асоба Браніслава Тарашкевіча звязаная з развіццём беларускай культуры і мовы.

Падтрымаць праект добрай справай ці фінансава можна на краўдфандынгавай платформе «Talaka».

Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту [email protected] ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць