Грамадства22

Людміла Чэкіна: «Тутбаю» нічога не пагражае

Ліст Мінюста не ёсць пісьмовым папярэджаннем і тычыцца партнёраў Tut.by.

«Мінюст звярнуў увагу «Тут бай медыя» на парушэнне заканадаўства», — напісала «Советская Белоруссія» 19 мая. Такая фармулёўка была ўспрынятая некаторымі як папярэджанне парталу Tut.by.

Людміла Чэкіна. Фота: TUT.BY

На самой справе «Тутбаю» ў гэтым выпадку нічога не пагражае, растлумачыла «Нашай Ніве» юрыст Людміла Чэкіна.

Міністэрства юстыцыі накіравала ліст партнёрам Tut.by, ТАА «Блінгбай», што арэндуе ў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» дамен трэцяга ўзроўню (realty.tut.by/bezagentov), копію ліста атрымалі і на Tut.by.

Кампанія «Блінгбай» прадстаўляла на realt.tut.by сэрвіс прыватных абвестак па здачы кватэр у арэнду, аналагічны сэрвісу на сайце bling.by.

«У лісце гаварылася, што дзейнасць па прадстаўленні інфармацыйных паслуг, што тычацца арэнды нерухомасці, можа лічыцца рыэлтарскімі паслугамі, — распавядае юрыст. — Азначэнне рыэлтарскай дзейнасці ў нас вельмі шырокае, яно ўключае збор і прадстаўленне інфармацыі пра попыце і прапанове на рынку нерухомасці. З такой трактоўкай ні мы, ні нашыя партнёры, не згодныя цалкам. Будзем праводзіць дадатковыя кансультацыі, рабіць запыт у той жа Мінюст».

На сёння «Блінгбай» прыпыніў аказанне «спрэчных» платных паслуг. Супраца з «Блінгбай» — партнёрскі праект «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ», але «Блінгбай» — асобная арганізацыя. Закрыццё, забарона ці штраф не пагражаюць «Тутбаю».

«Ліст складзены ў такой… скажам так, дапушчальнай форме, — тлумачыць Чэкіна. — Не зусім зразумела, што ў сайце прыватных абвестак, інфармацыю на які дадаюць самі карыстальнікі і яны жа непасрэдна заключаюць пагадненне з патэнцыйным арандатарам, можа разглядацца як пасрэдніцкая дзейнасць. Рэсурсаў, прысвечаных нерухомасці, у сеціве даволі шмат, у тым ліку тых, што аказваюць платныя паслугі. І ніхто з іх, наколькі нам вядома, такіх папярэджанняў пакуль не атрымліваў».

***

Практычна адначасова з навіной пра ліст да «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» з’явіліся навіны пра атрыманне шэрагам інтэрнэт-сайтаў лістоў з Мінінфарма. Сярод атрымальнікаў сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі, музычны партал Tuzin.fm, культурны часопіс Kyky.org. Лісты прыйшлі нават у замежныя СМІ — у прыватнасці, «Радыё Рацыя», што робяць беларусы Беласточчыны.

У лістах гаварылася аб выяўленні на сайтах парушэнняў заканадаўства пра СМІ. З тэксту лістоў магло здацца, што сайтам як СМІ вынесенае пісьмовае папярэджанне (а пасля двух папярэджанняў за год СМІ закрываюць) за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі. Але, як патлумачылі ў Мінінфарме, пісьмы проста інфармавалі аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства. Прычыны таго, чаму лісты былі высланыя менавіта гэтым рэсурсам, Мінінфарм не назваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць