Спорт44

«Кубань» прагнала Леаніда Кучука, з-за якога быў звольнены Віктар Ганчарэнка

Футбольны клуб «Кубань» і галоўны трэнер Леанід Кучук «дасягнулі ўзаемнага пагаднення аб скасаванні працоўнага дагавора», паведаміла 25 мая прэс-служба клуба.

«Леанід Кучук двойчы ўзначальваў галоўную каманду Краснадарскага краю — у 2013 і 2014—2015 гадах, меўшы дачыненне да найвышэйшых дасягненняў у гісторыі клуба — выхадаў у Лігу Еўропы і фінал Кубка Расіі», — зазначаецца ў рэлізе.

У сярэдзіне лістапада мінулага года Кучук змяніў іншага беларускага спецыяліста — Віктара Ганчарэнку, якому была пастаўленая ў віну адсутнасць належнай дысцыпліны ў камандзе.

З 15 матчаў у межах чэмпіянату Расіі пад кіраўніцтвам Кучука «Кубань» выйграла толькі адзін і апусцілася з пятага месца на дзясятае, а пасля паражэння ў фінале Кубка Расіі (ад былога клуба Кучука «Лакаматыва») пазбавілася шансаў згуляць на міжнароднай арэне.

Між тым пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі каманда правяла першыя 13 матчаў чэмпіянату Расіі, у якіх атрымала шэсць перамог, шэсць разоў згуляла ўнічыю і адзін раз прайграла (0:6 маскоўскаму ЦСКА, пасля чаго адбылася адстаўка).

Да канца чэмпіянату Расіі «Кубанню» будзе кіраваць асістэнт Кучука Андрэй Сасніцкі. Экс-абаронца зборнай Беларусі быў галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» і малдаўскага «Шэрыфа», а таксама працаваў на розных пасадах у мазырскай «Славіі» і маскоўскім «Лакаматыве». 25 мая краснадарцы згулялі ў Маскве ўнічыю 1:1 з «Лакаматывам», дзе Кучук працаваў да пераходу ў «Кубань».

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ26

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць