Эканоміка11

Беларусь плануе стварыць аўтсорсінгавую кампанію ААТ «БелАЗ» у Інданезіі

Беларусь плануе стварыць аўтсорсінгавую кампанію ААТ «БелАЗ» у Інданезіі, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 25 мая у Мінску на сустрэчы са спікерам Рады рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Рэспублікі Інданезія Ірманам Гусманам, паведамляе прэс-служба ўрада.

«Мы бачым перспектыву стварэння аўтсорсінгавай кампаніі ААТ «БелАЗ» і сумесны ўдзел у здабычы карысных выкапняў у Інданезіі. Вядуцца перамовы аб пастаўках пасажырскай і грузавой тэхнікі ААТ «МАЗ», — сказаў Кабякоў.

«Сумесныя прадпрыемствы, праекты дазволяць разам выкарыстаць перавагі кожнага з бакоў і атрымаць больш прыбытку», — мяркуе прэм'ер-міністр. 

Кабякоў зазначыў, што Беларусь разглядае Інданезію як перспектыўнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічным плане. Тавараабарот дзвюх краін з 1,8 млн. долараў у 1995 годзе вырас да 215 млн. у 2014-м. «Але гэта значна ніжэй за патэнцыял Інданезіі і Беларусі», — мяркуе Кабякоў. Ён прапанаваў «ад гандлю пераходзіць да паглыбленага інвестыцыйнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва».

Канкрэтныя праекты з партнёрамі рэалізуюцца ў Інданезіі. Для іх развіцця, на думку прэм'ер-міністра, важная падтрымка кіраўніцтва гэтай краіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца3434

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Маска скінулі з першага месца самых багатых людзей свету2

Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?2

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі17

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр7

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне3

Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе1

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка28

Цела 18-гадовага студэнта Універсітэта фізкультуры знайшлі каля інтэрната2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне34

ГрамадстваАбнаўляецца34

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць