Грамадства1616

Больш за 2000 католікаў удзельнічалі ў працэсіі ў цэнтры Мінска ФОТЫ

Фоты Уладзя Грыдзіна, Svaboda.org.

Больш за дзве тысячы католікаў удзельнічаюць у працэсіі Божага Цела, якая праходзіць 31 мая на цэнтральных вуліцах Мінска. Прапануем Вашай увазе фоты Уладзя Грыдзіна са Svaboda.org.

Працэсія Божага цела традыцыйна праводзіцца ў гонар свята Цела і Крыві Хрыстовых, якое сёлета выпадае на 4 чэрвеня.

Рэлігійнае дзеянне пачалося ранішнім набажэнствам каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на вуліцы Залатая Горка. Перад пачаткам набажэнства мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў аднаверцаў і адзначыў, што «ў чарговы раз Езус Хрыстус дазваляе публічна спавядаць сваю веру» мінчанам.

«Сёння, молячыся ў сваіх інтэнцыях, молячыся ў інтэнцыі нашага касцёла ў Беларусі, нашай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, таксама памолімся, каб еўхарыстычны Езус памножыў нашы сілы ў спавяданні веры ў Святую Тройцу — Бога адзінага, але ў трох асобах, — сказаў ён. — Бога-сына, які выратаваў нас, Бога-бацькі, які ў сваёй любові паслаў сына на змялю, і Бога — Святога духа, які аб'ядноўвае нас, каб мы як адзінае містычнае цела Езуса Хрыстуса на гэтай зямлі сцвярджалі Бога, які з'яўляецца нашым жыццёвым шляхам».

Першае набажэнства ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці. Пасол Ватыкана чытаў тэкст на беларускай мове.

Пасля імшы каталіцкая паства Мінска рушылася па праспекце Незалежнасці, дзе былі спецыяльна ўстаноўлены алтары. За гэтымі алтарамі святары чытаюць урыўкі з Евангелля і пропаведзі. Вернікі ідуць па тратуарах, калону суправаджаюць аўтамабілі ДАІ, супрацоўнікі якой перыядычна прыпыняюць рух транспарту на праспекце, каб удзельнікі працэсіі змаглі прайсці праз участкі праезнай часткі.

Першы алтар размешчаны на плошчы Перамогі каля аднайменнага абеліска, другі — на Кастрычніцкай плошчы, трэці — перад касцёлам Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) на плошчы Незалежнасці.

Маршрут замыкае чацвёрты алтар каля архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць