Украінскі стартапер Арцём Герашчанкаў, які жыве ў Лос-Анджэлесе, распавёў у сваім блогу пра тое, як яму ўдалося падмануць нігерыйскага спамера, які прасіў у яго грошай. Махляр выдаваў сябе за дзяўчыну з імем Анджэліна Крэйн (Angelina Crane), нібыта амерыканку, якая апынулася ў Нігерыі.
«Анджэліна» падчас перапіскі на ламанай англійскай папрасіла ў Герашчанкава высылаць ёй па 50-60 даляраў у тыдзень. Аднак украінец ашаламіў «дзяўчыну», паведаміўшы, што ён гатовы адпраўляць ёй па 500-600 даляраў кожны тыдзень. Пасля гэтага «Анджэліна» даслала рэквізіты для пераводу, у якіх значылася імя Алукадэ Кехіндэ Марцінс (Olukade Kehinde Martins) і, праз некаторы час, фатаграфію дакументаў гэтага Алукадэ.

Але замест грошай Герашчанка «вырашыў» адправіць дзяўчыне айфон: ён распавёў ашуканцу, што з'яўляецца дылерам Apple і яму якраз трэба адправіць у нігерыйскі горад Лагос 200 айфонаў.
Украінец патлумачыў «суразмоўніцы», што мясцовы салон сотавай сувязі ўжо аплаціў 199 смартфонаў, таму яна зможа ўзяць адзін, а астатнюю партыю трэба будзе перадаць у краму.
З-за таго, што адзін тэлефон у партыі фігуруе «неаплачаным», а праходзіць мытню неяк трэба, Герашчанкаў прапанаваў такую схему: «Анджэліна» перасылае яму кошт аднаго айфона, а сама пры атрыманні пасылкі зможа ўзяць сабе два. Пры гэтым украінец нагнятаў сітуацыю, распавядаючы пра цяжкасці на мытні з-за гэтага «неаплачанага» смартфона, якія перашкаджаюць адправіць ўсе 200 у Нігерыю.

У рэшце рэшт стартапер змог пераканаць спамера, і той выслаў сваёй «ахвяры» 600 даляраў. Пасля гэтага Герашчанкаў адправіў «Анджэліне» фатаграфію выпадковага нігерыйца, выдаўшы яе за сваю — украінец зрабіў выгляд, што ён і сам паходзіць з Лагоса.
У размове з «Медуза» Герашчанкаў адзначыў, што ён у выніку вярнуў грошы нігерыйцу — «карма важнейшая».
Каментары