Эканоміка33

Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці

Указ № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці» падпісаў 8 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, дакумент прыняты «ў мэтах устойлівага развіцця Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў». Для гэтага ўказ прадугледжвае стварэнне «неабходных умоў» і даванне «некаторых прэферэнцый». 

Фізічным асобам даецца льгота па выплаце падаходнага падатку. Устанаўліваецца стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы, атрыманых па працоўных дагаворах (кантрактах) ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваныя на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) на працягу сямі гадоў з пачатку такой дзейнасці.

Наймальнікам і камерцыйным арганізацыям, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і на працягу сямі гадоў займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг), указам прадугледжаныя льготы па абавязковых страхавых узносах па страхаванні выпадкаў дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты кармільца (пенсійнае страхаванне) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Такія страхавыя ўзносы ўстанаўліваюцца ў памеры 24%.

Грамадзяне, якія будуць будаваць (рэканструяваць) або набываць жылыя памяшканні ў населеных пунктах паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, змогуць атрымліваць на гэта льготныя крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым неабходна ажыццяўляць працоўную дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна не менш як 10 гадоў з моманту атрымання такіх крэдытаў.

Указам таксама прадугледжана, што Магілёўскі абласны савет дэпутатаў да 1 жніўня 2015 года зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, распрацаваную Магілёўскім аблвыканкамам ў мэтах выканання даручэння Лукашэнкі. Дакументам запланаваныя мерапрыемствы па стварэнні новых і павышэнні эфектыўнасці дзейных вытворчасцяў ва ўсіх галінах эканомікі, у тым ліку арыентаваных на перапрацоўку мясцовых прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай сыравіны. Агульны аб'ём фінансавання мерапрыемстваў праграмы складае 2 трлн 520,8 млрд рублёў.

Каментары3

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць