Свет22

Папа Францішак на сустрэчы заклікаў Пуціна выконваць Мінскія дамоўленасці

У ходзе перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Папа Францішак заклікаў ўсе бакі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны выконваць Мінскія дамоўленасці. Пра гэта ў сераду, 10 чэрвеня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на італьянскія СМІ.

Па словах прадстаўніка Ватыкана Федэрыка Ламбардзі, Папа выказаў надзею на тое, што ўсе бакі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны «зробяць намаганні, каб выканаць Мінскія дамоўленасці».

Кажучы пра Украіну, Францішак таксама адзначыў неабходнасць «зрабіць шчырыя і немалыя намаганні для дасягнення міру».

Пад Мінскімі дамоўленасцямі разумеецца пагадненне па мірным ўрэгуляванню ўкраінскага канфлікту, прынятае 12 лютага 2015 г пасля перамоваў лідараў краін «нармандскай чацвёркі» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда.

У дакумент ўваходзяць 13 пунктаў, сярод якіх спыненне агню з апоўначы 15 лютага па кіеўскім часе, адвод цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання бакоў канфлікту і канстытуцыйная рэформа ў Украіне аб статусе Данецкай і Луганскай абласцей.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць