Дзе ў Эўразьвязе танна, а дзе, наадварот, цяжка расплаціцца? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў справаздачы Эўрапейскага статыстычнага бюро Eurostat.
Самай даступнай краінай Эўразьвязу, мяркуючы па цэнах, зьяўляецца Баўгарыя, дзе кошты амаль удвая ніжэйшыя за сярэднія па Эўропе. На адваротным канцы рэйтынгу знаходзіцца Данія, дзе цэны перавышаюць сярэднестатыстычныя (у рамках ЭЗ) на 38 адсоткаў.
У Чэхіі самыя танныя ў Эўропе легкавыя аўтамабілі і бытавая электроніка, якая амаль столькі ж каштуе і ў Польшчы. Дарагімі аўто, наадварот, славіцца Данія, Галяндыя і Партугалія. Самая дарагая электроніка — на Мальце.
Алькаголь і тытунь выгодна купляць у Чэхіі, Румыніі, Баўгарыі і Вугоршчыне. Самыя высокія цэны на гэтыя тавары ў Ірляндыі, у Вялікабрытаніі і ў Фінляндыі.
Як паказала дасьледаваньне эўрапейскіх статыстыкаў, прадукты харчаваньня найтаньнейшыя ў Польшчы, Румыніі і Баўгарыі. За адзеньнем мае сэнс паехаць у Вугоршчыну.
Галоўная прычына такога значнага роскіду цэнаў — розныя сыстэмы падаткаабкладаньня ў той ці іншай краіне ЭЗ.
Самыя танныя рэстарацыі і гатэлі можна знайсьці ў Баўгарыі, самыя дарагія — у Даніі.
Пры гэтым найбяднейшая дзяржавай Эўразьвязу лічыцца Баўгарыя, найбагацейшай — Люксэмбург.
-
Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?
-
Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе
-
«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў
Каментары