Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Менску муляюць эўрапейскія формулы

Што за фокусы? Нядаўна ж іхні амбасадар Сурыкаў цьвердзіў, што з другога кварталу газ падаражэе ня болей як на 10%. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Расея пагражае нам "падвойным падвышэньнем цэнаў на газ цягам гэтага году". Такую нечаканую заяву зрабіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію РІА "Новости" ды тэлеканалу "Russia Today". Што за фокусы? Нядаўна ж іхні амбасадар Сурыкаў цьвердзіў, што з другога кварталу падвышэньне не перавысіць 10%.

Фота з сайту Newsru.com

Экспэрт у нафтагазавых пытаньнях Тацяна Манёнак пацьвердзіла мне: 10-адсоткавая столь падвышэньня цягам 2008 году сапраўды прадугледжана двухбаковымі дамоўленасьцямі. Так што расейскі газ сёлета мусіць каштаваць ня болей за $125-129.

Натуральна, гэта палітычная цана, якая ёсьць вынікам закулісных (а таму хісткіх) дамоўленасьцяў кіраўніцтва дзьвюх краінаў. І гэта дае Маскве магчымасьць ціснуць на псыхіку беларускага партнэра, дамагацца сустрэчных саступак у іншых сфэрах. Гэты газавы вагар моцны. Бо зь 1 студзеня наступнага году, у выпадку калі пачне без выняткаў дзейнічаць рынкавая ("эўрапейская") формула, за тысячу кубоў давядзецца выкладваць, паводле папярэдніх падлікаў, ня меней як па $203. А гэта для нашай нерэфармаванай эканомікі капец. І зараз беларускі бок касьцьмі кладзецца, каб дамагчыся перагляду той чортавай формулы. Бадай, менавіта на гэта і скіравана заява беларускага кіраўніка, якую Тацяна Манёнак дыпляматычна назвала "эмацыйнай".

Увогуле ж у згаданым інтэрвію прэзыдэнт ужыў звыклы экспартны варыянт піяру з разьлікам на шараговы электарат суседняй краіны (не прапусьцім на Маскву танкі НАТО і г.д.). Наўрад ці гэты патас паўплывае на прагматычны курс Крамля. Іншая рэч, што, ускручваючы адною рукой цэны энэрганосьбітаў, другой Масква будзе шчодра даваць крэдыты. Лезьце, лезьце ў фінансавую пятлю, браткі-беларусы!

ЗЫ. Увогуле раю палітычным дэгустатарам цалкам прачытаць інтэрвію. Адчуеце шмат нюансаў :)

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі25

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць