Грамадства

Кампанія «Наш дом» дабілася размяшчэння на сайтах выканкамаў мясцовых бюджэтаў 

Грамадзянская кампанія «Наш дом» дабілася публікацыі на сайтах шэрагу выканкамаў мясцовых бюджэтаў і прааналізавала іх па шэрагу паказчыкаў. 

Бюджэты на 2015 год былі прынятыя сесіямі мясцовых саветаў дэпутатаў паўгода таму, прайшлі юрыдычную экспертызу, атрымалі рэгістрацыйныя нумары і з'явіліся ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Але не ўсе выканкамы размясцілі іх на сайтах у адкрытым доступе. Кампанія «Наш дом» яшчэ ў студзені звярнулася да старшыняў і дэпутатаў 21-га мясцовага савета дэпутатаў з просьбай даць грамадзянам магчымасць атрымліваць інфармацыю на сайтах выканкамаў, уключаючы бюджэты на 2015 год. 

Як паведаміў каардынатар кампаніі «Наш дом» Андрэй Аксёнаў, на 11 сайтах мясцовых выканкамаў з'явіліся гарадскія і раённыя бюджэты на 2015 год у поўным аб'ёме. 

Актывісты грамадзянскай кампаніі правялі маніторынг бюджэтаў дзесяці гарадоў на 2015 год і параўналі іх па трох паказчыках: памеры рэзервовых фондаў, даходы ад штрафаў, утрыманняў, расходы на ЖКГ ад агульных сум даходаў. 

Так, па суадносінах сумы рэзервовага фонду да агульнай сумы даходаў гарадскога бюджэту на 2015 год яўным лідарам з'яўляецца Мінск (0,97%). Безумоўным аўтсайдарам аказаліся Баранавічы (0,20%). Рэзервовы фонд Мінска — 346.152.026 тыс. рублёў, даходы гарадскога бюджэту — 35.727.841.086 тыс. рублёў. 

Па суадносінах сумы даходаў ад штрафаў і ўтрыманняў да агульнай сумы даходаў гарадскога бюджэту на 2015 год яўным лідарам з'яўляецца Гродна (1,11%), аўтсайдарам аказаўся Мінск (0,33%). У Гродне сума даходаў ад штрафаў і ўтрыманняў — 26.820.407 тысяч рублёў, агульная сума даходаў бюджэту — 2.406.118.129 тысяч рублёў, у Мінску сума даходаў ад штрафаў і ўтрыманняў — 117.755.663 тыс. рублёў. 

Па суадносінах сумы асобных расходаў на ЖКГ да агульнай сумы даходаў гарадскога бюджэт на 2015 год яўным лідарам з'яўляецца Брэст (16,95%), аўтсайдарам — Пінск (1,00%). У Брэсце асобныя расходы на ЖКГ — 396.419.526 тыс. рублёў (16,95% ад агульнай сумы даходаў бюджэту), у Пінску — 120.318.677 тыс. рублёў (даход бюджэту — 1.203.397.567 тыс. рублёў). 

Даходы гарадскіх бюджэтаў на 2015 год Гомеля, Магілёва, Віцебска, Гродна, Брэста, Бабруйска, Баранавіч, Пінска, Наваполацка роўныя расходам. Дэфіцыт бюджэту Мінска на 2015 год складае 1.573.617.595 тыс. рублёў (даходы — 35.727.841.086 тыс. рублёў, расходы — 37.301.458.681 тыс. рублёў). 

«Мы паспрабавалі азірнуць павярхоўным позіркам недасведчанага абывацеля тры артыкулы ў дзесяці гарадскіх бюджэтах на 2015 год. Сухія лічбы, запланаваныя і зацверджаныя мясцовымі дэпутатамі, аказаліся куды больш чым красамоўнымі. Цікава, а ці разгледзеў хоць адзін мясцовы дэпутат яўна няроўныя ўмовы?» — пракаментаваў Аксёнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы10

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць