Спорт55

Алеся Бялькевіч дала максімальна шчырае інтэрв'ю пра мужа

Беларускі футбаліст кіеўскага «Дынама» Валянцін Бялькевіч, што памёр у жніўні мінулага года, стараўся не афішаваць і не абмяркоўваць асабістае жыццё. Доўгі час заўзятары ведалі толькі тое, што спадарожніцу жыцця вядомага ў мінулым паўабаронцы клічуць Алеся.

Толькі праз год пасля смерці знакамітага дынамаўца яго ўдава вырашылася ўпершыню распавесці іх сумесную гісторыю, піша kp.ua.

— Алеся, вы былі разам з Валянцінам амаль 20 гадоў, але ніколі публічна не каментавалі свае стасункі. Чаму?

— Вы, напэўна, ведаеце, што Валік негатыўна ставіўся да журналістаў. Яшчэ з часоў гісторыі з дыскваліфікацыяй (у 1994 годзе), калі яго абвінавацілі ва ўжыванні допінгу, хоць сваю віну ён не прызнаў, але прэса смакавала тэму. Я прыняла яго пазіцыю і да сённяшняга дня са СМІ таксама не кантактавала. Мабыць, мне гэта перадалося ад яго (усміхаецца).

— Раскажыце, як вы пазнаёміліся?

- У 1996 годзе, літаральна праз тыдзень пасля яго пераезду з Беларусі ва Украіну. Я сябравала з Андрэем Шаўчэнкам, дакладней, з яго тагачаснай дзяўчынай, вось яны нас і пазнаёмілі. Наша сустрэча была азмрочаная тым, што ў той час я была замужам. Але Валянцін неяк лёгка вырашыў гэтую праблему. Ён мне сказаў: «Вось квіткі на Сейшэльскія выспы, у цябе ёсць два месяцы, каб прыняць рашэнне: або ты ляціш са мной, або цябе наогул у маім жыцці няма». І я рашылася.

Майму сыну ад першага шлюбу ў той час было паўтара года. Усё жыццё мы спрабавалі нарадзіць яшчэ адно дзіця, але, на жаль, Бог нам не даў …

— Валянцін не ўсынавіў вашага сына?

— Не, бо ва Уладзіміра ёсць родны бацька. Але Валік настаяў, каб сын з першага дня жыў з намі. Цяпер у Вовы той жа стыль адзення, што ў Валянціна, ён карыстаецца той жа парфумерыяй, яны нават вонкава падобныя. Гэта не спецыяльна, проста ён рос побач. Уладзіміру 20 гадоў. Ён вучыцца ў Міжнародным універсітэце Жэневы, вывучае бізнэс і менеджмент.

Я вам скажу, што ў нас былі вар'яцкія адносіны з Валянцінам. Пра нашу гісторыю кахання ведае ўся каманда кіеўскага «Дынама» таго часу: Каладзэ, Раброў, Шаўчэнка … Мы ўсе жылі ў адным доме, на праспекце Перамогі.

(…)

— Алеся, раней вы ніколі не выказваліся з нагоды суперніцтва з Ганнай Седаковай [экс-салістка ВІА ГРА]…

— Я ніколі не лічыла яе суперніцай. Не хачу нікога пакрыўдзіць, але мы з ёй — зусім рознага ўзроўню, я па-іншаму выхавана.

Калі ўсё гэта здарылася (шлюб Бялькевіча і Седаковай у 2004 годзе), Валік да мяне вярнуўся літаральна праз пару месяцаў, можна сказаць, і не сыходзіў. Ганна ж сама казала ў сваіх інтэрв'ю, што ён да яе, падчас яе і пасля яе любіў адну і тую ж жанчыну. А цяпер раптам аказваецца, што гэта я разлучніца.

Вядома, мне ўсё гэта непрыемна. Больш таго, я з 2004 года не гляджу тэлевізар, такі стрэс тады перажыла. І маё дзіця таксама.

Бо палова Кіева лічыла, што Валянцін — родны бацька Вовы.

Уявіце, як было маленькаму 9-гадоваму хлопчыку, калі ў яго пыталіся: «Твой тата што, да пявічкі пайшоў?». У сына была істэрыка.

Зараз я не хачу нікому помсціць, мне ад «віягры» нічога не трэба. Я толькі прашу, каб імя Валянціна не палівалі брудам.

Удава Валянціна успамінае, як Бялькевіч быў аддадзены Кіеву і «Дынама».

— Даўно, у 2004 годзе, была такая гісторыя - успамінае Алеся. -мне асабіста патэлефанаваў Рынат Ахметаў і сказаў: «..Леся, я ведаю, што ты маеш ўплыў на Валянціна, хоць вы цяпер і не разам, пастарайся ўгаварыць яго перайсці да мяне ў «Шахцёр» Я буду плаціць яму заробак у 2 разы больш, чым ён атрымлівае ў «Дынама».

Я сустрэлася з Валікам і кажу:

— Чаму ты адмаўляешся? Гэта ж спорт!

А ён мне адказаў:

— А заўзятары што скажуць? Як я наогул змагу выходзіць на поле супраць кіеўскага «Дынама»?!

— І такім быў яго вобраз думак і характар ва ўсім, - працягвае Алеся. — Я не кажу, што ён анёл, ніхто з нас не анёл. Але былі ў яго рысы, якія сапраўды вельмі рэдка сустракаюцца ў людзях.

— Мама хацела пахаваць Валіка ў Мінску — дадае Алеся. — Але я настаяла, каб яго магіла была ў Кіеве. Усе выдатна ведаюць, што ў Валянціна быў свабодалюбівы характар. Калі б ён не хацеў жыць ва Украіне, ён бы тут не заставаўся.

Каментары5

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць