Усяго патроху

Мінспорту і турызму рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Туніс

Тэракты супраць замежных турыстаў сталі часцейшымі.

У сувязі з пачашчэннем у Тунісе выпадкаў тэрарыстычных актаў, накіраваных супраць замежных турыстаў, Міністэрства спорту і турызму рэкамендуе беларусам устрымацца ад турыстычных падарожжаў у гэтую краіну. 

«Разам з тым турыстам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Тунісе, рэкамендуецца прытрымлівацца маршруту турыстычнага падарожжа ў адпаведнасці з набытым турам і выконваць дакладныя ўказанні кіраўніка турыстычнай групы або гіда прымаючага боку. Пры ўзнікненні сітуацыі непераадольнай сілы не панікаваць і кіравацца дакладным інструктажам свайго кіраўніка», — гаворыцца ў апублікаваным 2 ліпеня паведамленні ведамства. 

Пры намеры пакінуць краіну турыстам неабходна звярнуцца да кіраўніка турыстычнай групы з просьбай звязацца па гэтым пытанні з накіроўваючай турыстычнай кампаніяй.

Міністэрства нагадвае, што, у адпаведнасці з заканадаўствам, турысты, якія заключылі дагавор аказання турыстычных паслуг і жадаюць захаваць заплачаныя за тур грошы, маюць права звярнуцца ў сваю турыстычную кампанію з просьбай перабраніраваць тур на іншую дату або іншую краіну. 

Калі перабраніраваць тур не ўяўляецца магчымым, турысты маюць права адмовіцца ад турыстычнага падарожжа ў Туніс, для чаго неабходна звярнуцца ў туркампанію, з якой заключаны дагавор, з просьбай скасаваць дагавор і падаць заяву аб вяртанні кошту тура, адзначаецца ў паведамленні. 

«Улічваючы, што да падарожжа можа заставацца мала часу, турыстычныя кампаніі могуць утрымаць з турыстаў расходы, звязаныя з арганізацыяй тураў. Пры гэтым фактычна панесеныя расходы павінны пацвярджацца дакументальна і адлюстроўваць рэальныя расходы турыстычных кампаній, а не проста суму расходаў або зараней зафіксаваны ў дагаворы працэнт ад кошту тура», — пракаментавалі ў міністэрстве. 

Пры нязгодзе турыста з сумай фактычна панесеных расходаў, выстаўленых турыстычнай кампаніяй, турыст мае права іх аспрэчыць, у тым ліку ў судовым парадку. 

Пры паступленні зваротаў турыстаў Мінспорту рэкамендуе турыстычным кампаніям кіравацца нормамі закона Беларусі «Аб турызме», а таксама раздзела 9 Правілаў аказання турыстычных паслуг, зацверджаных пастановай Савета міністраў Беларусі ад 12 лістапада 2014 года № 1064. 

Дадатковую кансультацыю, у тым ліку па прававых пытаннях, турысты і турыстычныя кампаніі могуць атрымаць у спецыялістаў дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. 

Нагадаем, раней МЗС рэкамендавала беларусам выконваць у Тунісе максімальна магчымыя меры перасцярогі і ўстрымацца ад наведвання месцаў масавага збору людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

«Засраны ўвесь лес, такой колькасці «мін» ніколі не бачыў». Спартыўны каментатар расказаў, як два дні стаяў на латвійска-беларускай мяжы14

Аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» змясцілі ў іміграцыйную турму ЗША17

У Гродне падлетак праглынуў вялікую костачку ад нектарына. Дактарам давялося пакарпець5

У тыктоку паказалі, як вырабляюць бабруйскі зефір ручной работы. Людзі здзівіліся7

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак26

У БРСМ паставілі новага лідара9

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку56

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць