Літаратура1010

Сёння юбілей у пісьменніцы Людмілы Рублеўскай

5 ліпеня свой юбілей адзначае літаратарка, журналіст, крытык, выкладчыца Школы маладога пісьменніка пры СБП Людміла Рублеўская.

Людміла Рублеўская нарадзілася ў Мінску ў 1965 годзе. У 1986 годзе паступіла ў Літаратурны інстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленне паэзіі, адкуль вярнулася праз год і перавялася на беларускае аддзяленне філфака БДУ. Працавала ў газеце «Наша слова», часопісе «Першацвет», тыднёвіку «Літаратура і мастацтва».

Кіруе суполкай маладых творцаў «Літаратурнае прадмесце». Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за паралельны раман «Золата забытых магілаў», дзеянне ў якім адбываецца ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў нашым часе.

Выдала амаль два дзясяткі кніг у розных жанрах — паэзія, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якіх кніга казак «Прыгоды мышкі Пік-Пік» — спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской міфалогіі (выдадзеная ў Беларусі і Польшчы). Аўтар кніг прозы «Старасвецкія міфы горада Б*»(2002), «Сэрца мармуровага анёла» (2003), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2006), кнігі казак для дзяцей «Карона на дне віра» (2008), зборніка гістарычных эсэ «Беседы о философах» (2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў «Я — мінчанін» (2006, у перакладзе на рус. мову — 2007), зборніка архіўных даследаванняў па гісторыі беларускай літаратуры «Время и бремя архивов и имен» (2009) у суаўтарстве з гісторыкам В. Скалабанам. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: «Крокі па старых лесвіцах»(1991), «Замак месячнага сяйва»(1992), «Над замкавай вежай»(2003), «Балаган»(2000), «Рыцарскія хронікі»(2002), «Шыпшына для пані» (2008), «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012), «Ночы на Плябанскіх млынах» (2013), «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» (2014) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўленыя на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» зняты аднайменны відэафільм (БТ, 1999).

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар даследавання «Беларускі міф і яго трансфармацыя ў маладой паэзіі 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.». Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША24

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%27

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype1

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць