Грамадства1212

Жураўкоў: Рэктараў ВНУ будуць абіраць, а не прызначаць

З верасня ў Беларусі плануецца ўкараніць сістэму выбарнасці рэктараў ВНУ. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў 13 ліпеня на семінары для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.

svaboda.org

Для ўдзелу ў выбарах кандыдаты ў рэктары павінны будуць прадставіць свае праграмы дзеянняў на разгляд Савета ўніверсітэта, які затым зацвердзіць лепшыя з іх і падаць у Міністэрства адукацыі. Праграмы кандыдатаў павінны садзейнічаць развіццю ўніверсітэта ва ўсіх сферах, у тым ліку адукацыйнай, матэрыяльна-тэхнічнай, навуковай.

Нагадаем, у маі гэтага года Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, аднак пры ўмове выканання патрабаванняў дарожнай карты. Выбарнасць рэктараў з'яўляецца адным з прынцыпаў Балонскага працэсу і ўмовай дарожнай карты.

Як зазначылі ў прэс-службе, для выканання ўсіх патрабаванняў дарожнай карты Беларусь таксама плануе «ўдасканаліць нацыянальную сістэму кваліфікацый, сумясціць яе з еўрапейскай», а таксама «правесці структурныя рэформы па павышэнні ўзроўню акадэмічнай мабільнасці і г.д.».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць9

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку8

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці50

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць9

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць