Меркаванні33

Ірына Красоўская: Пры дыктатуры цудаў не бывае

Ірына Казуліна памерла ўчора. Сьмерць заўжды нечакана і несвоечасова. Сёньня я набрала нумар тэлефона Ірыны, і ў глыбіні душы прамільгнула думка, а раптам здарыцца цуд і я пачую ейны голас, як заўсёды. Цуд ня здарыўся.

Ірына Казуліна памерла ўчора. Сьмерць заўжды нечакана і несвоечасова. Сьмерць сур’ёзна закранае тых, хто застаўся. Сёньня я набрала нумар тэлефона Ірыны, і ў глыбіні душы прамільгнула думка, а раптам здарыцца цуд і я пачую ейны голас, як заўсёды. Цуд ня здарыўся.

Калі прапаў мой муж Анатоль Красоўскі, я чакала яго кожны дзень, кожную хвіліну. Я чакала і спадзявалася, а раптам здарыцца цуд і ён вернецца. Цуд ня здарыўся. Ня здарыўся цуд і для жонак, дзяцей, мацярок Віктара Ганчара, Зьмітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі. Ня здарылася і правасудзьдзя — дакумэнты, сьведчаньні, справаздачы і рэзалюцыі, якія даказваюць датычнасьць тых, хто кіруе краінай, да гэтых зьнікненьняў, ня маюць сілы ў краіне, дзе няма закону і справядлівасьці, а ёсьць страх і сьляпое падпарадкаваньне.

Апошні раз я сустракалася зь Ірынай ў кастрычніку. Мы пілі гарбату гаварылі пра ўсё – пра палітыку, дзяцей, дыеты, будучыню. Але яна верыла, як і мы ўсе, што дачакаецца Аляксандра. Цуд ня здарыўся. Цуду не далі здарыцца — у дыктатурах надзею забіваюць. Забіваюць подла, не задумваючыся ні пра ўласную душу, ні пра адказнасьць перад уласнымі дзецьмі, перад уласным народам, ні перад будучым.

Усё яшчэ многія палітыкі ў Эўропе спадзяюцца на цуд у Беларусі — а раптам у адзін цудоўны момант дыктатар стане дэмакратам ці анёлам. Але як мы ўжо бачылі — ня стане. Цудаў пры дыктатуры не бывае.

У свае апошні дні Ірына казала: я ўсё чакаю цуд, а цуд чамусьці не здараецца. Напэўна, зараз ёй сьветла і лёгка — яна дапамагла многім з нас зразумець сэнс жыцьця і каханьня. Цяжэй нам, тым, хто застаўся. І хоць цудаў пры дыктатуры не бывае — ва ўсялякай дыктатуры ёсьць канец.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача10

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць