Здарэнні

Абвінавачаныя ў забойстве немаўляці бацькі з Гомеля асуджаныя да 19 гадоў пазбаўлення волі

У Гомельскім абласным судзе сёння, 2 кастрычніка, вынесены прысуд па крымінальнай справе пра забойства бацькамі заведама малалетняй дачкі, а таксама пакіданні ў небяспецы нованароджанага сына. Абодвум прызначана пакаранне ў выглядзе 19 гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў вінаватымі 32-гадовую маці і 35-гадовага бацьку, жыхароў Гомеля, у наўмысным забойстве заведама малалетняга, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю групай асоб. Ён таксама палічыў цалкам даказанай іх віну ў пакіданні ў небяспецы другога немаўляці, якога яны кінулі ў пад'ездзе шматпавярховага дома. Бацьку вызначана адбываць тэрмін у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, а маці — у ВК агульнага рэжыму. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Судовае следства па гэтай справе доўжылася каля двух месяцаў. Пары было прад'яўленае абвінавачванне ў наўмысным забойстве трохмесячнай дачкі, якую яны ў маі 2014 года пакінулі адну ў замкнёным кватэры, пасля чаго не цікавіліся яе лёсам каля дзесяці месяцаў, бадзяжнічалі хаваючыся пад выдуманымі імёнамі.

Таксама ў студзені 2015 пасля нараджэння сына біялагічныя бацькі кінулі дзіця ў пад'ездзе шматпавярховага дома, дзе яго знайшлі жыхары, якія паведамілі пра гэта ў міліцыю. Пасля выяўлення нованароджанага хлопчыка была адшукана яго маці. Тады ж у кватэры бацькі знойдзены муміфікавалі труп трохмесячнай дачкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі3

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы9

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто2

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць