Свет22

«Дактары без межаў» прыпыняюць працу ў афганскім Кундузе пасля авіяўдару

Міжнародная арганізацыя «Дактары без межаў» выводзіць сваіх супрацоўнікаў з горада Кундуз на поўначы Афганістана пасля авіяўдару па будынку місіі, заявіла прадстаўнік арганізацыі Кейт Стэйджмэн (Kate Stegeman).

Раней паведамлялася, што шпіталь міжнароднай арганізацыі «Дактары без межаў» у Кундузе на поўначы Афганістана, у якой у гэты момант знаходзіліся каля 200 чалавек, быў часткова разбураны падчас бамбардзіроўкі ў суботу раніцай. Паводле апошніх дадзеных на нядзелю, колькасць загінулых склала 19 чалавек з іх 12 супрацоўнікаў арганізацыі «Дактары без межаў» і трое дзяцей, раненні атрымалі больш за 30 чалавек.

twitter.com/MSF_USA

У суботу Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заявіла, што абстрэл шпіталяў Кундузе можа паставіць пад пагрозу гуманітарную дзейнасць у Афганістане.

НАТА заявіла пра расследаванне інцыдэнту з бамбардзіроўкай шпіталя. У альянсе не выключаюць, што гэта адбылося з прычыны ўдару сіл ЗША.

У сваю чаргу прадстаўнікі арганізацыі «Дактары без межаў» заявілі, што некалькі месяцаў таму далі каардынаты шпіталя ў Кундузе вайскоўцам ЗША, адзначае агенцтва Ройтэрз.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці49

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць