Кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч размясціла ў сацыяльных сетках відэазварот да выбарцаў з нагоды пачатку датэрміновага галасавання.
«Аднак усіх вас я запрашаю галасаваць 11 кастрычніка. Бо акурат датэрміновае галасаванне дае магчымасць фальсіфікаваць вынікі выбараў», — заявіла палітык.

Караткевіч нагадвае, што закон забараняе прымушаць выбарцаў галасаваць датэрмінова. Пра выпадкі такога прымусу Караткевіч прапанавала паведамляць у яе штаб.
З 6 да 10 кастрычніка ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Паводле незалежных назіральнікаў, датэрміновае галасаванне ў Беларусі можа выкарыстоўвацца як сродак ціску на супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў, вайскоўцаў, студэнтаў. Ім кажуць, што будзе адсочвацца, хто не прагаласуе датэрмінова.
На выбарах-2010 «датэрмінова прагаласавалі» 23,1%. А на парламенцкіх выбарах 2012 года датэрмінова прагаласавалі аж 25,9% выбаршчыкаў. А на мясцовых выбарах 2014 года — аж 32%!
Каментары