Камітэт ФІФА па этыцы часова адхіліў ад пасадаў прэзідэнта арганізацыі Зэпа Блатэра і кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні. Тэрмін пакарання — 90 дзён.

Блатэр планаваў знаходзіцца на чале ФІФА да новых выбараў прэзідэнта, прызначаных на 26 лютага 2016 года.
Плаціні лічыўся асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка ФІФА на выбарах, але цяпер яго ўдзел у выбарах ўяўляецца немагчымым, бо Плаціні зможа вярнуцца да сваёй працы не раней за 8 студзеня наступнага года.
На працягу 90 дзён адхіленыя функцыянеры не змогуць займацца футбольнай дзейнасцю ні на міжнародным, ні на нацыянальным узроўні.
Акрамя таго, на такі ж тэрмін адхілены генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальке, які на дадзены момант афіцыйна знаходзіцца ў адпачынку, а былы віцэ-прэзідэнт Чон Мон Джун, які быў раней адхілены камітэтам па этыцы ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ФІФА, дыскваліфікаваны на 6 гадоў і аштрафаваны на 100 тыс. швейцарскіх франкаў.
Каментары