Улада3434

Улаховіч сказаў, што «Малады фронт» лічыць заснавальнікам Бандэру, а слова «люстрацыя» зблытаў з іншым сугучным словам

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч даў інтэрв'ю журналісту Meduza.io Ільі Азару.

Фота Максіма Сарычава, meduza.io

Некаторыя яго заявы вельмі цікавыя:

«Што гэта наогул за лозунгі [у беларускай апазіцыі]: «Пагоню» дайце, дайце [бел-чырвона-белы] сцяг? Гэта ж паліцэйскі сцяг, яго падчас вайны паліцаі насілі на павязках. Мой бацька быў рэпрэсаваны, ён вязень Бухенвальда, сур'ёзна.

Наш «Малады фронт» лічыць сваім заснавальнікам Бандэру. Якая розніца паміж тымі бандэраўцамі, якія ва Украіне сёння пад Ярашам ходзяць, і «Маладым фронтам»? У гэтых лідар Севярынец — малады таксама. Нацысты, нацпатрыёты я іх называю. Спачатку яны нацпатрыёты, потым становяцца нацыстамі, у рэшце рэшт скочваюцца ў фашызм. Вось у чым бяда. І гэтага ніхто не хоча бачыць.

Я ўжо колькі разоў казаў, што ўсё гэта скончыцца вельмі дрэнна. У нас 1% такіх, як ва Украіне, — агрэсіўна настроеных супраць нават не СССР ці Лукашэнкі, а супраць нашага жыцця. Яны ўсё роўна будуць цягнуць нас у нацыянальны бок, каб былі майданы, каб былі рэвалюцыі. Яны заўтра нас таксама апрануць у мундзіры і будуць больш жорстка пытацца, чым дзеючы прэзідэнт. У дзясяткі разоў. Мала таго — пачнецца разня.

Практыка паказала, жыццё паказала, што калі адны сыходзяць ад улады, а прыходзяць тыя, якія ярка выступаюць супраць цяперашняй улады, якія пасядзелі ў турме, або тыя, якіх пакрыўдзілі на ўсё жыццё, яны будуць рэзаць, фізічна знішчаць сваіх супернікаў. І гэта закране усё насельніцтва.

— Ва Украіне ж не пачалі рэзаць насельніцтва.

— Чаму не пачалі, хто вам сказаў? А калі зараз пракурора мясцовага — хай ён дрэнны, кімсьці прызначаны — засаджваюць ў бак, робяць яму люстрацыю, здзекуюцца з яго? Хто ведае, каго там рэзалі, каго не рэзалі?

Я і не кажу пра баявыя дзеянні, якія там ідуць. Я ведаю, што такое вайна: гэта бруд, гэта кроў, і самае страшнае для мужчыны — што ён не можа абараніць сваю сям'ю.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Музычны тэатр у Мінску збіраюцца закрыць на рэканструкцыю ў 2026 годзе

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях22

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць