
Па словах назіральнікаў кампаніі «Права выбару», у Салігорску пячатка, якой была апячатаная скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку №32, пасля абедзеннага перапынку змяніла сваё месцазнаходжанне. Пячатка, сцвярджаюць назіральнікі, пасунулася прыкладна на тры сантыментры адносна герба Рэспублікі Беларусь. Раней сябры ўчастковай камісіі забаранілі фатаграфаваць пячатку.
Каментары