Улада22

Магілёў: старшыня ўчастковай камісіі адмовіўся лічыць галасы з дэманстрацыяй бюлетэняў

Старшыня участковай выбарчай камісіі №126 Валерый Талкачоў назваў нерацыянальным падлік галасоў ўслых з дэманстрацыяй бюлетэняў назіральнікам.

Як паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў, яго дачка Людміла Шанцава, акрэдытаваная назіральнікам на ўчастку №126, які знаходзіцца ў СШ№37 Магілёва, звярнулася з прапановай да кіраўніцтва камісіі ажыццяўляць падлік галасоў выбаршчыкаў услых з дэманстрацыяй кожнага бюлетэня назіральнікам.

-Падлік ажыццяўляць услых з дэманстрацыяй кожнага бюлетэня членам участковай камісіі, назіральнікам лічым не рацыянальным. Пры наяўнасці 2533 зарэгістраваных выбаршчыкаў і адпаведнай колькасці бюлетэняў такі падлік зойме занадта шмат часу, - адказаў на зварот назіральніцы старшыня участковай выбарчай камісіі Валерый Талкачоў, які з'яўляецца таксама дырэктарам школы №37.

— Старшыня камісіі ўласнаручна распісаўся ў тым, штоён добрасумленна выканаць свае абавязкі не хоча па прычыне таго, што гэта зойме занадта шмат часу, — заявіў Уладзімір Шанцаў. Ён адзначае, што любая справа, калі яе рабіць добра, патрабуе шмат часу.

Адмова старшыні ўчастковай камісіі адкрыта лічыць галасы Шанцаў лічыць або «лянотай добрасумленна выконваць свае абавязкі,або нежаданнем рабіць лішнюю працу, калі ўсё даўно вырашана, а кантрольныя лічбы не падлягаюць змене». Па словах абласнога лідэра АГП, назіральнікі адкрытага падліку галасоў «не бачаць ужо 15 гадоў, а ва ўчастковыя выбарчыя камісіі дапускаюць толькі прадстаўнікоў партыі ўлады».

У кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару-2015» уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, «Гавары праўду!», «Рух «За Свабоду!», Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя», незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»8

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Парк высокіх тэхналогій прызначылі новага дырэктара1

Адышка ў Лукашэнкі цяпер ужо і калі ён гаворыць седзячы ВІДЭАФАКТ10

Матч футбольнай зборнай з-за кепскага стану поля перанеслі са стадыёна «Дынама» ў Барысаў

У Радуні на аўкцыёне прадалі будынак старой ешывы

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі2

Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў5

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім5

Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы5

Халодны май ударыў па клубніцах. Беларускія фермеры кажуць аб зніжэнні ўраджаю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»8

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць