Улада

24 сакавіка — Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі

У Беларусі на ўліку стаіць больш за 13 тысяч хворых на сухоты. У панядзелак у краіне пачынаецца інфармацыйная кампанія «Я магу спыніць тубэркулёз».

Штогод у сьвеце ад сухотаў памірае 3 мільёны чалавек. Лічыцца, што адна траціна насельніцтва Зямлі інфікаваная палачкай Коха.

У Беларусі на ўліку стаіць больш за 13 тысяч хворых на сухоты. Сёньня ў краіне пачынаецца інфармацыйная кампанія «Я магу спыніць тубэркулёз».

У 2007 годзе ў Беларусі выяўленыя 4872 новыя выпадкі захворваньня на сухоты, што складае 54 хворых на 100 тысяч насельніцтва. Паказчык сьмяротнасьці — 9,3 выпадкі на 100 тысяч. Асаблівую ўвагу варта зьвярнуць на такую лічбу: 2% захварэўшых на сухоты — мэдычныя работнікі, — кажа кіраўнік сумеснага праекту Міністэрства аховы здароўя і ПРААН па барацьбе з сухотамі Ларыса Савішчава.

«На жаль, гэта мэдычныя работнікі, пэўную частку складаюць ВІЧ‑інфікаваныя (да таго ж, большая частка інфікаваных памірае менавіта ад сухотаў), гэта беспрацоўныя, людзі, якія вызваленыя з папраўчых ўстановаў і людзі, якія пакутуюць на хранічны алькагалізм».

Летась у Беларусі была прынятая другая Дзяржпраграма па барацьбе з сухотамі на 5 гадоў, на якую дзяржава выдаткоўвае 26 мільёнаў даляраў. І Глябальны Фонд па барацьбе са СНІДам, тубэркулёзам і малярыей дадаткова вырашыў выдаткаваць Беларусі грант на суму 14,4 мільёны даляраў. Такім чынам, усяго на пераадоленьне небясьпечнай хваробы цягам пяці гадоў пойдзе больш за 40 мільёнаў даляраў. Атрымальнікі дапамогі — хворыя на сухоты, зьняволеныя, хворыя на СНІД, прадстаўнікі найменш абароненых слаёў насельніцтва. Сродкі будуць выкарыстаныя на закупку сучаснага дыягнастычнага абсталяваньня, эфэктыўныя якасныя лекі, навучаньня пэрсаналу, маніторынг і стварэньне Нацыянальнага рэгістру «Тубэркулёз». Ужо ў бліжэйшыя два гады больш як 7,5 тысячы хворых пройдуць лячэньне сучаснымі супрацьтубэркулёзнымі прэпаратамі.

Вельмі трывожная сытуацыя ў папраўчых установах краіны. Распавядае лекар Рэспубліканскага турэмнага шпіталю, кіраўнік праекту па пэнітэнцыярнай сыстэме Алег Дубовік:

«У 2007 годзе захворвальнасьць на сухоты ў крымінальна‑папраўчай сыстэме склала 375,7 чалавек на 100 тысяч. Гэта амаль ў 8 разоў вышэй чым па сыстэме аховы здароўя. Ёсьць асобы, хвароба ў якіх выяўляецца пры паступленьні ў СІЗА, то бок у іх сухоты, прынесеныя са свабоды. Сухоты выяўляюцца таксама і ў асобаў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі. Летась у саміх папраўчых установах выяўлена 262 чалавекі, хворыя на сухоты».

Таму істотная частка сродкаў і дапамогі пойдзе ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, на паляпшэньне сытуацыі ў турмах.

За апошнія гады ў Беларусі на дзьве траціны абноўлены парк флюараграфічных апаратаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова‑дасьледчага інстытута пульманалёгіі і фізіятрыі Генадзь Гурэвіч. Састарэлая плёначная тэхніка замяняецца на сучасныя лічбавыя флюарографы беларускай вытворчасьці. Іх перавага ў тым, што доза апраменьваньня на парадак ніжэйшая, чым давалі старыя ўстаноўкі.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць