Грамадства

Кошт падпіскі на асноўныя недзяржаўныя выданні вырас на 9—31%, на дзяржаўныя — на 3—6%

Падпіска на вядучыя недзяржаўныя газеты на першае паўгоддзе 2016 года павялічылася ў параўнанні ў другім паўгоддзем 2015 года на 11—31%, на вядучыя дзяржаўныя — на 3—6%, сведчыць параўнанне цэн у падпісных каталогах. У другім паўгоддзі гэтага года ў параўнанні з першым падпіска на асноўныя дзяржвыданні не даражэла.

Кошт паўгадавых камплектаў «Советской Белоруссии» і «Звязды» павялічыўся на 4,2% (з 360.000 да 375.000 рублёў), «Народной газеты» — на 3,1% (з 288.000 да 297.000), «Рэспублікі» — на 3,4% (з 348.000 да 360.000), «Сельской газеты» — на 3,8% (з 318.000 да 330.000), «Знамени юности» — на 6,1% (са 198.000 да 210.000), «7 дней» — на 6,3% (са 180.600 да 192.000).

«Белорусская военная газета» павысіла кошт падпіскі на 3,3% (з 276.600 да 285.600 рублёў), «На страже» — на 3,7% (са 160.800 да 166.800).

Кошт падпіскі на «Аргументы и факты» в Белоруссии» павялічыўся на 8,5% (са 175.000 да 189.900), «Комсомольской правды» в Белоруссии» — на 11,2% (з 598.000 да 665.000).

Падпісная цана на «БелГазету» ўзрасла на 11% (з 241.800 да 268.400 рублёў), «Народную волю» — на 28,9% (з 270.000 да 348.000), «Нашу ніву» — на 20% (з 240.000 да 288.000). У той жа час штотыднёвік «Белорусы и рынок» патаннеў на 10% (з 378.000 да 340.200).

Цана паўгадавой падпіскі на газету «Прессбол» павысілася на 30,6% (з 1.080.000 да 1.410.000), «Спортивную панораму» — на 4,4% (з 458.900 да 478.900).

Вырас кошт падпіскі на буйныя абласныя газеты. «Гомельская праўда» падаражэла на 11,8% (з 306.000 да 342.000), «Заря» (Брэст) — на 11,1% (з 270.000 да 300.000), «Мінская праўда» — на 5,6% (з 270.000 да 285.000), «Витебские вести» — на 17,2% (з 217.000 да 254.400), «Могилевская правда» — на 20% (з 216.000 да 259.200). Недзяржаўны «Брестский курьер» патаннеў на 10,8% (са 183.600 да 177.900).

Падпісныя цэны на выданні Расіі, Казахстана і Украіны змяніліся па-рознаму.

Кошт камплектаў на першыя шэсць месяцаў 2016 года складае:

Расія: «Российская газета» — 1.314.000 рублёў (у ліпені—снежні 2015 года — 1.763.400; зніжэнне на 25,5%), «Медицинская газета» — 2.203.200 (2.315.400; -4,8%), «Мир криминала» — 199.400 (199.200; +0,1%), «Ведомости» — 2.596.200 (2.591.400; +0,2%), «Правда» — 450.000 (277.800; +62%);

Казахстан: «Казахстанская правда» — 1.445.900 (1.100.300; +31,4%);

Украіна: «Зеркало недели» — 1.555.800 рублёў (988.200; +57,4%), «Голос Украины» — 2.025.600 (1.425.000; +42,1%), «Команда» — 2.353.800 (1.638.600; +43,6%).

За апошні год кошт падпіскі на «Советскую Белоруссию» і «Звязду» вырас на 4,2%, «Рэспубліку» — на 3,4%, «Знамя юности» — на 6,1%, «7 дней» — на 7,9%, «Белорусскую военную газету» — на 27,4%, «На страже» — на 6,1%, «Народную волю» — на 45%, «Прессбол» — на 85,5%, «Спортивную панораму» — на 15,7%, «Нашу ніву» — на 30,3%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць