У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва звярнуўся прадстаўнік адной з арганізацый горада, які паведаміў, што было выкрадзена каля 1300 рублёў, паведамляе «Міліцыя Магілёўшчыны».

Высветлілася, што да здарэння маюць дачыненне двое сяброў: раней судзімыя 27-гадовы і 25-гадовы мясцовыя жыхары. Маладыя людзі мелі патрэбу ў грошах і вырашылі такім чынам хутка падзарабіць.
Яны прыйшлі ў гандлёвы цэнтр, узламалі апарат «Сіламір» і забралі з яго ўсе грошы, якія пасля патрацілі.
Каментары