Здарэнні11

У Лідзе супрацоўніца банка выкрадала грошы кліентаў

Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас расследавання справы аб махлярстве ў буйным памеры (ч. 3 арт. 209 КК) выяўлены факт крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 210 КК). 

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, ва ўчыненні злачынстваў падазраецца мясцовая жыхарка, якая раней працавала ў адным з банкаў Ліды. З 2013 па 2014 гады пад маркай узяцця ў доўг яна завалодала 800 далярамі ЗША, што належалі двум калегам. Апрача таго, злоўжываючы даверам, запэўніла яшчэ дзвюх супрацоўніц банка аформіць на сваё імя крэдыты і перадаць грошы ёй, абяцаючы своечасовае пагашэнне плацяжоў. І прысвоіла 73 млн рублёў. 

Апрача таго, падчас праведзенай банкам унутранай праверкі і наступных следчых дзеянняў з'явіліся падставы падазраваць жанчыну ў крадзяжы 1.700 даляраў ЗША з рахунку аднаго з кліентаў шляхам складання падложнага расходнага валютнага ордэра. 

З мэтай забеспячэння кампенсацыі нанесенага ўрону накладзены арышт на маёмасць падазронай на агульную суму звыш 100 млн рублёў. Следчыя вывучаюць канфіскаваную банкаўскую дакументацыю, праводзяць допыты работнікаў банка, у тым ліку былых, а таксама кліентаў. Прызначаная почырказнаўчая экспертыза. Выяўляюцца іншыя асобы, правы і законныя інтарэсы якіх маглі быць парушаныя незаконнымі дзеяннямі былой работніцы банка. 

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням фігуранткі будзе дадзеная пасля завяршэння расследавання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву13

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы15

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву13

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць