Свет11

Куба пакутуе ад самай моцнай засухі за апошнія 100 гадоў

Засуха, якая здарылася на Кубе, можа адбіцца на каля мільёна жыхароў краіны.

Паводле ацэнкі Нацыянальнага кліматычнага цэнтра краіны, самая моцная за апошнія 100 гадоў засуха закранула 70% тэрыторыі вострава. Ведамства ацаніла ўзровень засухі на гэтай тэрыторыі як «крайні» ці «моцны» у залежнасці ад рэгіёна.

Ад засухі ўжо пацярпелі больш за мільён жыхароў Кубы, паведамляе буйны лацінаамерыканскі тэлеканал Telesur TV.

Засуха прывяла да сур'ёзных страт для сельскай гаспадаркі. Паводле ацэнкі міністэрства сельскай гаспадаркі Кубы, у гэтым годзе будзе сабрана на 87 тыс. т рысу менш.

У наступным годзе, згодна з прагнозам ведамства, ураджай рысу складзе толькі 538 тыс. т —гэта пакрые толькі 60% унутранага спажывання рысу ў краіне. Рыс — аснова рацыёну жыхароў вострава.

Засуха на востраве працягваецца другі год запар. Яна выкліканая кліматычным феноменам Эль-Ніньё — гэта ваганні тэмпературы паверхневых вод Ціхага акіяна ў раёне экватара. Навукоўцы мяркуюць, што дзякуючы Эль-Ніньё 2016 года можа аказацца самым гарачым у гісторыі Зямлі. Ад засухі церпяць і іншыя краіны Лацінскай Амерыкі, у тым ліку Гватэмала, Гандурас і Сальвадор.

Яшчэ ў жніўні гэтага года ўлады краіны папярэджвалі аб тым, што засуха можа ўзмацніцца. Акрамя рысу, ад яе пацярпеў ураджай і іншых культур, уключаючы тытунь, неабходны для сусветна вядомых кубінскіх цыгар.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць