Эканоміка1111

Беларусь не будзе выходзіць з зоны свабоднага гандлю з Украінай

Беларусь і Украіна ўзгаднілі алгарытм дзеянняў па зняцці абмежавальных мер ва ўзаемным гандлі, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

28 снежня ў Мінску адбылося другое пасяджэнне беларуска-ўкраінскай рабочай групы высокага ўзроўню па пытаннях узаемнага гандлю. Беларускую частку рабочай групы ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, украінскую — намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю — Гандлёвы прадстаўнік Украіны Наталля Мікольская.

«У ходзе нарады бакі ўзгаднілі алгарытм далейшых сумесных дзеянняў па зняцці абмежавальных мер ва ўзаемным гандлі, уключаючы рашэнне ўкраінскага боку аб увядзенні з 20 студзеня 2016 года спецыяльнай пошліны ў памеры 39,2% на некаторыя беларускія тавары, якія экспартуюцца ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Мікольская таксама праінфармавала беларускі бок аб тым, што 26 снежня прэзідэнтам Украіны падпісаны закон «Аб мерах па стымуляванні знешнеэканамічнай дзейнасці», якім з 1 студзеня 2016 года адмяняецца дадатковы імпартны збор, што прымяняўся ў тым ліку адносна беларускай прадукцыі.

Адзначаецца, што адмена дадатковага імпартнага збору дазволіць зняць дзейныя тарыфныя бар'еры па доступе беларускай прадукцыі на ўкраінскі рынак і створыць перадумовы для павелічэння аб'ёмаў экспарту айчынных тавараў ва Украіну.

У канцы лістапада Украіна паведаміла аб рашэнні ўвесці 20 студзеня 2016 года пошліну ў 39,2% на імпарт некаторых беларускіх тавараў. Гаворка ідзе аб пастаўках малака і малочных прадуктаў, сыроў, рыбнай прадукцыі, кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, шакаладу, піва, гарэлкі, солі, касметыкі, шампуняў, запалак, кухоннай мэблі, шын, трактароў і некаторых іншых тавараў. Гэтае рашэнне прынята ў адказ на «дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеянні» Беларусі адносна ўкраінскіх прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін.

Мелася на ўвазе, што гаворка ідзе аб пастанове Савета міністраў Беларусі № 666 «Аб увядзенні дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы на ўвазныя тавары» ад 6 жніўня 2015 года. На брыфінгу ў Мінску 26 лістапада прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што «нармальны працэс выпрацоўкі ўзаемапрымальных і ўзаемавыгадных умоў гандлю паміж краінамі скандалізуецца, пераводзіцца ў плоскасць непрафесійнай публічнай палемікі». Ён адзначыў, што «няма ніякай дыскрымінацыі ў санітарна-гігіенічнай экспертызе ўкраінскай прадукцыі — гэта норма распаўсюджваецца на вытворцаў з усіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз».

Каментары11

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць