І не рызыкаваць, робячы зьберажэньні ў нейкай адной.

Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч сёння на адкрыцці сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Пры гэтым кіраўнік Нацбанка адзначыў, што найбольш выгадна захоўваць зберажэнні на дэпазітах у банках у беларускіх рублях.
«Мы можам адказваць за курс беларускага рубля да долара, еўра, расійскага, але мы не можам адказваць за курс долара да еўра або іншых валют», — растлумачыў Пётр Пракаповіч. «Умацаванне долара — гэта справа Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Чаму Злучаныя Штаты праводзяць палітыку па зніжэнню курсу долара? Відаць, гэта садзейнічае іх інтарэсам і выгадна ім. Усе магчымасці ўмацаваць долар у ЗША ёсць», — дадаў ён.
Паводле слоў Пятра Пракаповіча, Нацбанк Беларусі ў гэтай сітуацыі павінен праводзіць сваю курсавую палітыку, накіраваную на забеспячэнне стабільнасці нацыянальнай валюты. За бягучы год курс беларускага рубля да долара ЗША плануецца ўмацаваць на 2‑2,5 працэнта. «У далейшым мы не дапусцім рэзкага абвалу нацыянальнай валюты ні да долара ЗША, ні да іншых валют», — запэўніў старшыня праўлення Нацбанка.
Каментары