Эканоміка1616

Беларусь не змагла дамовіцца з Расіяй пра зніжку на газ

Дамоўленасці па зніжцы на расійскі газ для Беларусі ў 2016 годзе няма, заявіў 13 студзеня ў Маскве намеснік міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Анатоль Яноўскі. «Пакуль не дамовіліся, новай даты сустрэчы няма», — сказаў ён наконт перамоў, якія вялі віцэ-прэм'еры Расіі і Беларусі Аркадзь Дварковіч і Уладзімір Сямашка. 

Пры гэтым, паводле інфармацыі ТАСС, Яноўскі дадаў, што размова ідзе ўжо не аб 10-працэнтным зніжэнні, яны прыйшлі з іншымі прапановамі — «абсалютнымі лічбамі». 

Як паведамляў БелаПАН, 16 снежня віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што бачыць «падставы для істотнага зніжэння цаны расійскага газу з 1 студзеня» і што дамовіцца аб канкрэтнай цане і падрыхтаваць адпаведныя дакументы бакі плануюць да 21 снежня. Паводле інфармацыі Сямашкі, цяпер цана за расійскі газ на мяжы Беларусі складае 142 даляры 37 цэнтаў за тысячу кубаметраў.

18 снежня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі паведаміў журналістам, што Мінск і Масква працягваюць перамовы аб зніжэнні ў 2016 годзе цаны на мяжы за расійскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь. «Цяпер ідуць абмеркаванні, кансультацыі з расійскім бокам аб зніжэнні кошту газу на мяжы. Тое, што ў нас ёсць падставы аб гэтым гаварыць, — гэта факт. Я спадзяюся, зніжэнне складзе каля $10 (за тысячу кубаметраў), дзесьці так», — сказаў Закрэўскі.

20 снежня ў інтэрв'ю тэлеканалу ОНТ пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў паведаміў, што цана на газ для Беларусі ў 2016 годзе можа скласці ад 135 да 140 даляраў за тысячу кубаметраў. «У нас цэны на энерганосьбіты для Беларусі, як гэта належыць найбліжэйшым партнёрам і партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе, — унутрырасійскія, — падкрэсліў пасол. — Я думаю, што нейкія зрухі яшчэ могуць быць па газе, на нейкую колькасць даляраў. <…> Цяпер 142 даляры за тысячу кубаметраў. Можа аказацца ў раёне ад 140 да 135 даляраў. Рух на сусветных рынках ідзе ўніз. І па нафце магчымы нейкія дамоўленасці».

Яшчэ ў канцы лістапада Уладзімір Сямашка наконт гэтага заяўляў: «Цэны рэзка ўпалі. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створана рабочая група, яна праводзіць аналіз. Там прадстаўнікі «Лукойла», «Сургутнефцегаза», «Газпромнефці» і «Роснефці» і, натуральна, нашага «Белнафтахіма».

18 снежня прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка паведаміла, што Беларусь і Расія падпісалі індыкатыўны баланс паставак нафты і нафтапрадуктаў у 2016 годзе, згодна з якім Беларусь атрымае 24 млн. тон расійскай нафты, на 1 млн. тон больш, чым у гэтым. «Пастаўкі ў адказ у Расію складуць 1 млн. тон беларускага бензіну», — сказала прадстаўнік «Белнафтахіма». Пра цану паставак не паведамлялася.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць