Здарэнні

Набыў моц прысуд па справе аб гібелі дзяўчынкі ў кобрынскім аквапарку

15 студзеня набыў моц прысуд па крымінальнай справе аб гібелі сямігадовай дзяўчынкі ў кобрынскім аквапарку, паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры. 

10 лістапада 2015 года суд Кобрынскага раёна прызнаў 41-гадовую настаўніцу Завершскай базавай школы Драгічынскага раёна і 39-гадовую былую настаўніцу гэтай школы вінаватымі ў неналежным выкананні абавязкаў па арганізацыі бяспекі, жыцця і здароўя малалетняга, што пацягнула па неасцярожнасці смерць малалетняга, пры адсутнасці прыкмет службовага злачынства (ч. 2 арт. 165 КК). 

Кожная з жанчын прысуджаная да трох гадоў шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (18 млн. рублёў). 

Згодна з прысудам яны таксама пазбаўленыя права займаць пасады настаўніка і выхавальніка ва ўстановах адукацыі тэрмінам на пяць гадоў. 

За бацькамі загінулага малалетняга дзіцяці прызнана права на матэрыяльную кампенсацыю маральнага ўрону. 

Падчас судовага пасяджэння ўстаноўлена, што 12 чэрвеня абвінавачваныя суправаджалі групу з 20 малалетніх дзяцей у экскурсійнай паездцы з вёскі Заверша ў Кобрын, адным з месцаў наведвання быў мясцовы аквапарк. Супрацоўнікі аквапарку правялі адпаведны інструктаж з педагогамі. Нягледзячы на тое што настаўнікі ведалі пра абавязак сачыць за дзецьмі, яны гэтага не рабілі. 

Сямігадовую вучаніцу Завершскай базавай школы, якая не ўмела плаваць, дастаў з вады наведвальнік аквапарку. Дзяўчынка была знойдзена ім у глыбокай частцы басейна, дзе не павінна была знаходзіцца, пра што педагогі былі праінструктаваныя. 

Пацярпелая была ў стане клінічнай смерці ў выніку ўтаплення. Дзяўчынку спачатку даставілі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу, затым у Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу, дзе 26 чэрвеня ў рэанімацыйным аддзяленні, не прыходзячы ў прытомнасць, яна памерла. 

На момант вынясення прысуду 39-гадовая настаўніца са школы ўжо звольнілася. 

«Нягледзячы на тое што абвінавачваныя сваю віну прызналі ў поўным аб'ёме, іх абаронцы абскардзілі прысуд, палічыўшы, што ў дзеяннях жанчын няма складу злачынства, — адзначыў Буры. — 15 студзеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула гэтыя скаргі без задавальнення, прызнаўшы довады абаронцаў непераканаўчымі і неабгрунтаванымі». 

У частцы пакарання абвінавачваным прысуд першай інстанцыі пакінуты без змянення. 

Паводле пратэсту пракуратуры Кобрынскага раёна з прысуду выключанае ўказанне аб прызнанні абвінавачваных неналежнымі адказчыкамі па грамадзянскім іску аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнага ўрону бацькам загінулай дзяўчынкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць