Улада5858

Калякін: Еўрасаюз – гэта прыгожая казка, але без Расіі мы не выжывем

Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін на канферэнцыі «БелаРускі дыялог» у Маскве выказаўся ў ключы, што інтэграцыя з Расіяй – гэта аб’ектыўны працэс.

«Давайце ўявім сабе, што заўтра кажуць: «Мы інтэграцыю спыняем». Што будзе з Беларуссю праз месяц, калі 80% усёй прадукцыі, якую мы вырабляем, спажывае расійскі рынак і прыблізна 70% сыравіны, якую мы перапрацоўваем, мы атрымліваем з Расіі. Эканамічная інтэграцыя ў бліжэйшы гады нам будзе неабходная для развіцця эканомікі. Усякія мары аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз — гэта добра, прыгожа, але гэта пакуль казкі. Еўрасаюз хай пераварыць тое, што ён ужо прыняў да сябе», — сказаў Калякін.

Мы патэлефанавалі Сяргею Калякіну, каб спытацца, ці лічыць ён, што Беларусь не ў стане выжыць без Расіі?

«Безумоўна. Калі мы адмовімся ад расійскага рынку і расійскай сыравіны, то Беларусь памрэ ў вельмі хуткі тэрмін. Так гістарычна склалася. 80% сыравіны мы можам прадаць толькі Расіі, Еўропе яна не патрэбная».

Аднак па афіцыйных звестках на долю Расіі прыходзіцца не 80, а 40% экспарту нашай прадукцыі. На Еўрапейскі Саюз – нават больш.

«Гэта самападман. Гэтыя 60% у значнай ступені складаюцца з перапрацаваных расійскіх нафтапрадуктаў, якія мы экспартуем у ЕС плюс калійныя ўгнаенні. Вось і ўсё. Калі прыбраць нафтавы складнік, то лічбы будуць зусім іншыя. Нафты ж у нас сваёй няма. Можа, я крыху не маю рацыю, але без гэтай нафты каля 70% нашага экспарту ў ЕС лясне».

Што тычыцца магчымасці ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі саюз, то Калякін не лічыць свае словы крытыкай.

«Гэта фантастыка. У агляднай будучыні Еўрасаюз больш не прыме ніводную краіну. Гэта добрая мара «Беларусь у ЕС», але ёй не наканавана спраўдзіцца. Каб перайсці нам на стандарты ЕС, нам патрэбна некалькі дзясяткаў гадоў. Я, безумоўна, выступаю за інтэграцыю інтэграцый. Мы не павінны былі ўсе яйкі складваць у адзін кошык. Трэба імкнуцца дыверсіфікаваць свой экспарт, палітыку. Развіццё павінна ісці на неканфрантацыйнай аснове. Аднак я кажу пра сённяшняе жыццё. На жаль, так склалася. Гэта і гістарычны этап – наша жыццё ў Савецкім Саюзе. Там мы ўсё выраблялі не для сябе, а прадавалі вялікай краіне. Пераарыентаваць нашу вытворчасць з Расіі на ЕС проста немагчыма. Калі было б магчыма, то мы даўно прадавалі трактары, аўтамабілі ў Еўропу. Але ж не прадаем».

Каментары58

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць