Эканоміка2222

МПЗ: Дзякуючы новаму праграмнаму забеспячэнню база «дармаедаў» будзе фармавацца аўтаматычна

У Беларусі ў межах выканання дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» распрацаванае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць у аўтаматычным рэжыме сфармаваць базу такіх грамадзян. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 12 лютага ў Мінску паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.

Ён адзначыў, што сёлета падатковыя органы накіруюць паведамленні на выплату збору грамадзянам, якія не ўдзельнічалі ў 2015 годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

«Распрацаванае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць у аўтаматычным рэжыме сфармаваць базу такіх плацельшчыкаў. Зараз мы праводзім тэставанне з дзяржаўнымі органамі працы гэтага праграмнага забеспячэння», — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ.

Такім чынам, працягнуў ён, да 1 кастрычніка 2016 года грамадзяне, якія не ўдзельнічалі ў 2015 годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, атрымаюць паведамленні на выплату збору.

Міхаіл Расолька таксама паведаміў, што на сённяшні дзень 820 грамадзян добраахвотна прадставілі паведамленні пра тое, што ў 2015 годзе яны не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржрасходаў. Ім выстаўлена да выплаты 2,5 млрд. рублёў.

У лістападзе 2015 года ўрад вызначыў, што базу дадных плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў будзе весці Міністэрства па падатках і зборах. У базу даных будзе ўключацца наступная інфармацыя аб грамадзянах: ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) на рускай мове, дата нараджэння, пол, грамадзянства, звесткі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання), від, серыя і нумар дакумента, які сведчыць асобу. Таксама сюды будзе ўключацца інфармацыя аб пачатку і заканчэнні перыяду фінансавання грамадзянамі дзяржрасходаў, сумы выплачаных імі падаткаў.

Інфармацыю для базы даных прадастаўляюць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, Мінпрацы, «Белдзяржстрах», шэраг іншых міністэрстваў, а таксама мясцовыя органы ўлады, творчыя саюзы і ўстановы адукацыі. Інфармацыя для фармавання базы даных падаецца ў выглядзе электронных дакументаў.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка 2015 года падпісаў дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, які прыняты «з мэтай стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў».

Згодна з дэкрэтам, грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспублiцы і не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічаюць у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні за год, павінны выплачваць збор у 20 базавых велічынь (сёння гэта 4 млн 200 тыс. рублёў).

Каментары22

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць