Меркаванні22

Шэндэровіч пра справу Кіма

Няблага ідзе справа з правасудзьдзем і ў Беларусі. Ну, Саюзная ж дзяржава! Тутэйшая старэйшая сястрычка нашай Фэміды пачала практыкаваць раней – і палітвязьні там зь дзевяностых гадоў, і ворагі прэзыдэнта пачалі гінуць раней, чым у нас… А на мінулым тыдні – нічога страшнага: звычайны выхаваўчы момант.

Віктар Шэндэровіч у сваёй штотыднёвай перадачы “Плавленый сырок” камэнтуе “суды па-беларуску”.

“Шэндэровіч: Няблага ідзе справа з правасудзьдзем і ў Беларусі. Ну, Саюзная ж дзяржава! Тутэйшая старэйшая сястрычка нашай Фэміды пачала практыкаваць раней – і палітвязьні там зь дзевяностых гадоў, і ворагі прэзыдэнта пачалі гінуць раней, чым у нас… А на мінулым тыдні – нічога страшнага: звычайны выхаваўчы момант.

Некалькі месяцаў таму тутэйшыя мянты разагналі апазыцыйны мітынг і затрымалі парушальнікаў парадку. Сьледзтва было праведзенае бліскуча і імкліва. Высьветлілася, напрыклад, што адзін з дэманстрантаў, сьвежаадлічаны студэнт Андрэй Кім, які ёсьць ляўшуном, ні за што ні пра што заехаў па леваму ж вуху падыйшоўшаму капітану ДАІ. Вы не спрабавалі, калі вы ляўшун, ударыць кагосьці кулаком у левае вуха? А вы паспрабуйце. Калі зможаце, просты вам шлях у беларускія судзьдзі!

На гэтым анамаліі не спыніліся: пакрыўдзіўшы супрацоўніка ДАІ вычварэнскім чынам, студэнт Кім чамусьці не пабег хавацца, як зрабіў бы на ягоным месцы любы нармальны экстрэміст, а працягваў роўна ісьці ў шэрагах дэманстрантаў – і быў затрыманы толькі праз паўгадзіны і ўжо не на дэманстрацыі.

Пра ўсё гэта суду шчыра расказаў супрацоўнік у цывільным, які ішоў, па яго словах, за паўтары метры ззаду Кіма, але відаць спужаўся затрымліваць экстрэміста, які ўмее біць кулаком левае рукі ў левае вуха. Гэты “таптун” і аказаўся адзіным довадам абвінавачваньня, таму што на відэа добра бачна не як б’е Кім, а як б’юць Кіма. Дэфект плёнкі, мабыць… Такім чынам, Андрэй атрымаў паўтары гады калёніі. І гэта яму яшчэ мала далі!..

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ9

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Усе навіны →
Усе навіны

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ9

Лукашэнку стала кепска, калі ён даведаўся, чым дыхае народ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць