Грамадства33

Сацыяльны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахопіць усе рэгіёны Беларусі

Адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom», які летась прайшоў у мінскіх школах, сёлета будзе працягнуты ў рэгіёнах Беларусі. Асветніцкая ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ахопіць 25 школ ў кожнай вобласці краіны.

Як паведаміла прэс-служба кампаніі velcom, першыя рэгіянальныя ўрокі для малодшых школьнікаў будуць арганізаваны ў красавіку і маі ў Гомелі, Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне. А напачатку новага навучальнага года каманда праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», у якую ўвайшлі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, прыедзе з захапляльнымі заняткамі ў школы Брэста і Брэсцкай вобласці.

Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш як 15.000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па роднай беларускай мове, літаратуры і культуры. 

Настаўнікі праекта — вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Падчас урокаў у абласных і раённых цэнтрах вучні змогуць не толькі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, але і атрымаюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме. 

«Для пісьменніка ўдзел у праекце — гэта магчымасць дапамагчы настаўнікам адкрываць для дзяцей чароўны свет роднай мовы і літаратуры, пашыраць далягляд і асабіста знаёміць дзяцей з творчасцю беларускіх літаратараў. Пасля першых заняткаў праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» у Мінску вучні і настаўнікі пакінулі выдатныя водгукі. Таму цудоўна, што праект працягваецца: на мой погляд, кампанія velcom пачала вельмі патрэбны праект для школ нашай краіны», — сказала пісьменніца, паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раіса Баравікова.

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі арганізатараў, у праекце, які стартаваў у кастрычніку 2015 года, прынялі удзел больш за 4.000 юных мінчукоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі56

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

Назвалі папярэднюю прычыну смерці 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі некалькі дзён5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць