Спорт2929

Беларускі перамаглі ў тэніс Расію – 3:1!

Такім чынам наша зборная выйшла ў сусветную групу Кубка Федэрацыі.

16-17 красавіка ў Маскве праходзіў матч за права налета выступаць у васьмёрцы наймацнейшых каманд свету. Расейцы абралі для гульні грунтавае пакрыццё. Мабыць, як самае нязручнае для першай ракеткі Беларусі Вікторыі Азаранка.

Расіянкі не далічыліся сваіх лідараў – Святланы Кузняцовай, Анастасіі Паўлючэнкавай, Кацярыны Макаравай, Алены Веснінай. Не магла гуляць і Марыя Шарапава, якая дыскваліфікаваная за ўжыванне забароненага прэпарату.

У такіх умовах Расію прадстаўлялі не самыя моцныя спартсменкі, але ім ёсць што даказваць – Дар’я Касаткіна і Маргарыта Гаспаран.

У беларусак жа рэдкі выпадак, калі за зборную прыехала гуляць Вікторыя Азаранка. У дапамогу ёй – Аляксандра Сасновіч.

Першы дзень прынёс роўны лік – 1:1. Сасновіч у трох сэтах саступіла Касаткінай. А Азаранка аддала толькі 5 геймаў Гаспаран.

Нядзеля пачалася з цяжкой і вызначальнай сустрэчы Азаранкі і Касаткінай. Віка ўпэўнена ўзяла першы сэт 6:2, аднак саступіла ў другім 5:7. У трэцім нервы больш дасведчанай беларускі аказаліся больш крэпкімі – 6:3.

Варта адзначыць, што ў гэтай гульні ў Азаранкі адбыўся канфлікт з расійскімі заўзятарамі, якія заміналі беларусцы, а таксама выкрыквалі рознае ў яе бок. Азаранка не вытрымала і паказала непрыстойны жэст у адрас трыбун, а таксама вылаялася ў іх бок. Мабыць, Віка атрымае праз гэта нейкі штраф.

У такіх умовах сустрэча Аляксандры Сасновіч і Маргарыты Гаспаран станавілася вырашальнай. Расіянка без асаблівых цяжкасцяў расправілася з беларускай у першым сэце – 6:4. Потым Сасновіч усё ж змагла сабрацца і лёгка ўзяць другі сэт – 6:1. У трэцім завязалася ўпартая барацьба, спартсменкі па чарзе бралі падачы адна адной. У выніку ўдача была на баку нашай тэнісісткі – 7:5.

Беларускі выйшлі наперад — 3:1. Парная гульня ўжо нічога не вырашае. Беларусь выйшла ў сусветную групу Кубка Федэрацыі, дзе выступае восем наймацнейшых жаночых зборных свету.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі56

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі3

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць